Традыцыйныя танцы ў Мінску

21.04.2025 19:00 - 22:00 музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13) 10 рублёў

 
У панядзелак, 21 красавіка, у музеі гісторыі беларускай літаратуры ладзяць вечарыну традыцыйных танцаў.





Адразу па Вялікадні ў беларусаў здаўна было прынята яшчэ дні тры святкаваць ды хадзіць па хатах з валачобнымі спевамі.

То музыкі зайграюць Лявоніху, Кракавяк, Грачанікі, Вераб’я, Каханачку ды іншыя танцы.

З традыцыйных музычных інструментаў будуць гучаць скрыпка, цымбалы, басэтля, дуда, гармонік, акардэон, бубен, барабан.

Як звычайна, побач з танцорамі-аматарамі на імпрэзе збяруцца спрактыкаваныя танцоры, якія стануць арыенцірам для тых, хто толькі вучыцца асноўным танцавальным рухам.


Квіткі — 10 рублёў. Рэгістрацыі не патрэбна.




Вам можа быць цікава

Рэтраспектыва Віма Вендэрса ў Мінску

02.04.2025 19:30 - 07.05.2025 21:30 Прастора «Манахром» (вул. Кастрычніцкая, 16/3 (2 паверх))

Гурт «PyLai» ў Варшаве

26.04.2025 (19:00 - 21:00) Beer Station Praga (Ul. Ząbkowska 5)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ