У наступны аўторак, 25 лістапада, у Тэрэрзіне пакажуць дакументальны фільм «Забытыя транспарты ў Беларусь».
Фільм з'яўляецца часткай цыклу «Забытыя транспарты» рэжысёра і гісторыка Лукаша Прыбыла.
Сюжэт заснаваны на падрабязных успамінах відавочцаў дэпартацый габрэяў з Багеміі і Маравіі ў канцэнтрацыйныя працоўныя лагеры і гета на паўночным усходзе Еўропы (Рыга, Саласпілс, Кайзервальд, Малы Трасцянец, Ягала, Эрэда, Замошч, Савін і іншыя), пра якія гавораць не так шмат, як пра Асвенцым ці Трэблінку.
Фільм знаёміць з маршрутамі з Багеміі й Маравіі ў Мінскае гета і лагер смерці Малы Трасцянец. З сямі тысяч чэшскіх габрэяў, дэпартаваных туды, толькі дваццаць два перажылі вайну.
Сведкі, з якімі рэжысёр размаўляў падчас здымак, апісваюць Беларусь паміж 1941 і 1944 гадамі як апакаліптычны пейзаж з начамі, асветленымі полымем з соцень спаленых вёсак, і глебай, літаральна набрынялай крывёю незлічоных ахвяр.
Пасля паказу адбудзецца анлайн-дыскусія з рэжысёрам Лукашам Прыбылам.
Уваход вольны.