• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша

АФІША

Літаратура Мінск

Трэці міжнародны паэтычны фестываль “Вершы на асфальце”

Пачатак: 15.02 (14:00)
Канец: 15.02 (22:00)
Канферэнц-зала Інстытута імя Гётэ ў Мінску
(Мінск, вул. Веры Харужай, 25/3, чацвёрты паверх)
Google

13—16 лютага 2014 года ў Мінску адбудзецца Трэці міжнародны паэтычны фестываль “Вершы на асфальце” памяці Міхася Стральцова. Арганізатары фестывалю — Саюз беларускіх пісьменнікаў, Беларускі ПЭН-цэнтр. Партнёры — Амбасада Літоўскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь, Інстытут імя Гётэ ў Мінску, Польскі Інстытут у Мінску, Шведскі саюз пісьменнікаў, грамадска-культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі”.

На Фестывалі (http://stralcou-fest.by/) выступяць літаратары з Беларусі, Ісландыі, Польшчы, Украіны, Расіі, Літвы. У праграме — міжнародны праект “Magnus Ducatus Poesis – Вялікае Княства Паэзіі”, Слэм-Сэйшн, паэтычныя чытанні, прэзентацыі новых кніг, у тым ліку ­— серый “Пункт адліку” і “Кнігарня пісьменніка”, зборніка пераможцаў конкурсу імя Максіма Танка, а таксама электронных выданняў BYBOOKS. Будзе прэзентаваная кніга Віславы Шымборскай “Канец і пачатак” з удзелам польскіх паэтаў і беларускія перакладчыкаў. У межах Фестывалю  таксама чакаюцца музычныя выступы і паказ першага прафесійнага буктрэйлера.

15 лютага, субота (Канферэнц-зала Інстытута імя Гётэ ў Мінску)

14.00. Паказ першага прафесійнага буктрэйлера “Смаленне вепрука”. Сустрэча са стваральнікам Змітром Вайноўскім і акторам Альгердам Бахарэвічам.

14.30. Прэзентацыя зборніка “Азёрная школа паэзіі” пераможцаў літаратурнага конкурсу імя Максіма Танка. Удзельнічаюць Андрэй Адамовіч, Сабіна Брыло, Андрэй Вылінскі, Ганна Мананкова, Марыя Пушкіна, Наталля Рак, Антон Рудак, Юля Цімафеева.

15.30. Прэзентацыя электронных кніг BYBOOKS. Удзельнічаюць Ася Волкава, Ліна Казакова, Воля Чайкоўская, Яўген Ліпковіч, Сяргей Прылуцкі, Андрэй Хадановіч. Мадэратар Павал Капанскі.

16.30. Раман Яраш. Акустычны канцэрт.

17.00. Чытаюць паэты-госці фестывалю: Адальстэйн Асбэрг (Ісландыя), Ірына Бельская (Наваполацк-Мінск), Марыя Галіна, Аркадзь Штыпель (Расія), Дзмітрый Дзмітрыеў (Магілёў), Наста Кудасава (Карэлічы), Дар’я Ліс (Залессе), Валеры Руселік (Горадня), а таксама перакладчыкі Альгерд Бахарэвіч і Ірына Герасімовіч.

18.30. “Magnus Ducatus Poesis – Вялікае Княства Паэзіі”. Уладзімер Арлоў, Алесь Разанаў, Антон Рудак (Беларусь), Данатас Пятрошус, Альвідас Шляпікас (Літва), Георгій Яфрэмаў (Літва-Расія), Адам Відэман, Агнешка Мірахіна (Польшча), Анастасія Векшына (Расія-Польшча), Алена Герасімюк, Юрый Завадскі (Украіна). З удзелам музыкі Яўгена Барышнікава. Мадэратар Андрэй Хадановіч

Праграма Фестывалю

Навіны Фестывалю на сайце http://stralcou-fest.by/


« Папярэдняя падзея
Наступная падзея »

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Першая перамога беларусаў
    • Тэст для вандроўнікаў па Беларусі
    • Топ-3 смешных выпадкаў з Янкам Купалам
    • Цяжкая праца, сціплая ежа, гарэлка: жыццё сялян вачыма Сыракомлі
    • «Эйфарыя пасля пераезду нараджаецца з ілюзіі – у новай краіне ўсё будзе інакш». Псіхолаг пра перажыванне эміграцыі
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип