«Ці павінна Беларусь рухацца ў Еўрапейскі саюз?» Размова Аляксандра Мілінкевіча і Рыгора Астапені анлайн і афлайн у Варшаве

21.09.2022 18:00 - 19:30 анлайн і афлайн Бясплатнае

21 верасня Цэнтр новых ідэй супольна з Press Club Belarus ладзіць гутарку.



Дата: 21 верасня

Час: 18.00 (час варшаўскі)

Месца: афлайн у Варшаве (дакладны адрас будзе дасланы ўдзельнікам), анлайн на ютубе


Рыгор Астапеня, дырэктар па даследаваннях Цэнтра новых ідэй, і Аляксандр Мілінкевіч, кандыдат у прэзідэнты на выбарах 2006 года, абмяркуюць важныя геапалітычныя пытаннечкі:

Ці павінна Новая Беларусь рухацца ў бок Еўрапейскага саюза? Што павінны рабіць дэмакратычныя сілы для гэтага зараз? Як успрыме грамадства такія прапановы і як павінны выглядаць адносіны з Расіяй?


Далучыцца да гутаркі можна афлайн у Варшаве ці анлайн.

Калі жадаеце ўдзельнічаць афлайн, рэгіструйцеся па спасылцы.

Калі ж хочаце далучыцца анлайн, пераходзьце ў адмысловы час вось па гэтай спасылцы на YouTube-канал Цэнтра новых ідэй.


Удзел вольны!



Вам можа быць цікава

Выстава “Шляхамі часу. Да 90-годдзя з дня нараджэння Мікалая Апіока” ў Мінску

27.02.2026 17:00 - 11.05.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. Леніна, 20)

Выстава «Чарнобыль — быль...» у Полацку

31.03.2026 11:00 - 03.05.2026 19:00 Музей беларускага кнігадрукавання (вул. Ніжне-Пакроўская, 22)

Вясновая імпрэза ў Мінску

16.04.2026 (18:30 - 20:30) Музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Лонгплей у Берліне

03.05.2026 (20:00 - 22:00) Hotel Continental - Art Space in Exile (Elsenstraße 87)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ