Цуд на Каляды ў Таліне

28.12.2023 18:00 - 20:00 Kadrioru loss (A. Weizenbergi 37) 10 еўра
 

28 снежня, у чацвер, у Таліне адбудзецца святочная імпрэза «Цуд на каляды» з удзелам выкшталцоных беларускіх артыстаў — спявачкі Маргарыты Ляўчук і піяніста Кірыла Кедука.




Дата: 28 снежня

Час: 18.00 (час мясцовы)

Месца: Kadrioru loss, A. Weizenbergi 37, Талін 



Ва ўтульнай каляднай і пераднавагодняй атмасферы артысты выканаюць беларускія і еўрапейскія калядкі, а таксама творы Баха, Моцарта, Шапэна, Манюшкі, Штраўса і Бернстайна. 

Дзіцячая праграма таксама будзе фаайная: з аніматарамі дзеці пагуляюць, пазнаёмяцца з палацам і возьмуць удзел у майстар-класе. 


Будуць і смачныя пачастункі, і калядная ялінка! 


Квіткі коштам 10 еўра набывайце па спасылцы. Дзецям да 15 гадоў уваход вольны.




Вам можа быць цікава

Выстава Юры Шуста «Жывіца* Сонечнае спляценне» ў Варшаве

16.07.2026 19:00 - 27.09.2026 19:00 Zachęta Narodowa Galeria Sztuki (Plac Małachowskiego 3)

Экскурсія па Беластоку верасня 1939-га

20.09.2026 (11:00 - 13:00) (паведамяць па рэгістрацыі)

Майстар-класы традыцыйнага спеву «Песні Беласточчыны» ў Беластоку

26.09.2026 11:00 - 27.09.2026 16:00 сядзіба Беларускага Грамадска-Культурнага Таварыства (вул. Варшаўская, 11)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ