Цыкл лекцый, прысвечаных Ігнату Абдзіраловічу: Ігар Бабкоў / Гомель

19.12.2015 18:00 - 20:00 Тайм-кафэ “ФЛЭТ” (вул. Савецкая, 124) Бясплатнае

Лятучы ўніверсітэт, грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі” і курсы беларускай мовы “Мова Нанова” прадстаўляюць цыкл лекцый, прысвечаных Ігнату Абдзіраловічу. 19 снежня ў 18.00 у гомельскім тайм-кафэ “ФЛЭТ” прачытае лекцыю філосаф, літаратар ІГАР БАБКОЎ

АБДЗІРАЛОВІЧ І БЕЛАРУСКАЯ ТРАДЫЦЫЯ

Ігнат Абдзіраловіч – аўтар маленькага эсэ “Адвечным шляхам” і вялікай ідэі “ліючайся формы”. Амаль невядомы ў мінулым стагоддзі, цяпер ён выразна бачыцца намі як ПАЧАТАК самастойнай беларускай ТРАДЫЦЫІ МЫСЛЕННЯ.

З аднаго боку, пачатак – радыкальнае абнуленне, анігіляцыя ўсяго папярэдняга, пункт зэро гісторыі. Але менавіта абнуленне дазваляе ДУМАЦЬ традыцыю, а не проста яе даследаваць альбо канструяваць. Абдзіраловіч – гэта радыкальная заяўка на суб’ектнасць і разгортванне адмысловай беларускай метафізікі. Сёння, калі вялікія праекты здаюцца вычарпанымі і будучыню трэба ствараць нанова, вельмі дзейсным можа аказацца зварот да ПАЧАТКУ.

У межах Году беларускага мыслення  Лятучы ўнівэрсітэт  у партнёрстве з грамадскай культурніцкай кампаніяй “Будзьма беларусамі”, курсамі беларускай мовы “Мова Нанова” падрыхтаваў інтэлектуальны калядны падарунак для беларусаў – цыкл пяці лекцый пра спадчыну Ігната Абдзіраловіча. У межах гэтага цыклу сваімі разважаннямі і рэфлексіямі дзеляцца сучасныя беларускія філосафы: Павел Баркоўскі, Ігар Бабкоў, Ірына Дубянецкая,  Міхаіл Баярын, Валянцін Акудовіч.  Лекцыі будуць адбывацца на працягу снежня і студзеня ў пяці беларускіх гарадах: Гародня, Гомель, Віцебск, Маладзечна, Магілёў.

19 снежня (субота) а 18.00 у Тайм-кафэ “ФЛЭТ” філосаф, паэт Ігар Бабкоў прамовіць лекцыю  “Абдзіраловіч і беларуская традыцыя”. Лекцыя адбудзецца па адрасе: вул. Савецкая, 124. Пачатак а 18.00. Уваход вольны!

Дадатковая інфармацыя па тэл.: +375296408812 (Гомель);  +375297422040 (Менск)

Анонс лекцыі суправаджае акварэль беларускага мастака Вячаслава Паўлоўца, крыніца тут.


Вам можа быць цікава

Выстава Вікторыі Крупскай «Філасофія колеру» ў Віцебску

30.04.2025 17:00 - 01.06.2025 18:00 арт-цэнтр Марка Шагала (вул. Савецкая, 25)

Гурт «Relikt» у Варшаве

16.05.2025 (19:30 - 21:00) VooDoo Club [сцэна 2] (Aleja Prymasa Tysiąclecia 48A)

Света Бень у Празе

16.05.2025 (20:00 - 22:00) Klub Betlémská (Betlémské nám. 1/169)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ