Цыкл онлайн zoom-лекцыяў гісторыка Паўла Каралёва «З гісторыі хрысціянства на беларускіх землях»

17.11.2021 20:00 - 20:00 ------------ Бясплатнае

Фонд Еўфрасінні Полацкай запрашае на аўтарскі цыкл онлайн zoom-лекцыяў гісторыка Паўла Каралёва «З гісторыі хрысціянства на беларускіх землях» з 10-га — па 20-е стагоддзе, які пазнаёміць з самымі важнымі вехамі з гісторыі хрысціянства Беларусі, помнікамі і асаблівасцямі розных канфесіяў.


Даты: 03.11.2021, 10.11.2021, 17.11.2021, 24.11.2021.

Час: з 20.00 да 22.00.

Рэгістрацыя праз гугл-форму

У гэтых лекцыях будзе зроблены агляд многіх помнікаў гісторыі і культуры беларускага хрысціянства, асаблівасцяў розных канфесіяў, будзе прадстаўленая вялікая колькасць рэдкіх, архіўных здымкаў. Вас чакаюць віктарыны, цікавыя пытанні і заданні напрыканцы кожнага занятку.

Для ўдзельнікаў курсу, якія не змогуць глядзець лекцыі онлайн, будуць дасягальныя запісы лекцыяў.



Вам можа быць цікава

Дзень палітвязняў у Беластоку

21.05.2026 (19:00 - 21:00) каля кансулята РБ (skwer Wolnej Białorusi, 1)

Kasary ў Варшаве

22.05.2026 (17:15 - 18:15) Studio Koncertowe Polskiego Radia (Modzelewskiego 59)

Ноч музеяў у Віцебску

22.05.2026 (18:00 - 21:00) арт-цэнтр Марка Шагала (вул. Савецкая, 25)

Białystok Music Fest у Беластоку

22.05.2026 (19:00 - 22:00) Beer4U (ul. Legionowa 14/16)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ