Малады беларускі гурт Nochy прэзентаваў альбом «Надоўга».
«Надоўга» — альбом, у якім індзі-поп, электра-рок, рэп-элементы і больш паветраныя лірычныя моманты існуюць побач без жадання ўпісвацца ў строгія жанравыя рамкі. Кожны трэк — асобны эмацыйны стан, але разам яны складаюцца ў цэльную гісторыю пра трывогу, чаканне, злосць, пяшчоту і ўнутранае напружанне.
Альбом ствараўся амаль дзевяць месяцаў і быў цалкам спрадзюсаваны гуртом самастойна. Для Nochy гэта не пра эксперымент дзеля эксперыменту, а пра дакладны пошук эмоцыі, мелодыі і гучання, якія павінны спрацаваць шчыра і інтуітыўна.
Паслухаць альбом можна тут.
Nochy— беларускі поп-гурт, у складзе якога вакалістка і кампазітарка Юля і саўндпрадусар Паша. Творчасць гурта — гэта сумесь танцавальнай энергетыкі і атмасфернай лірыкі. Актуальная сучасная поп музыка, якая часам выходзіць за рамкі жанру.