Цырымонія ўручэння прэміі Гедройца

31.10.2017 19:00 - 19:00 Прастора ОК16 (вул. Кастрычніцкая, 16) Бясплатнае
Цырымонія ўручэння Літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца адбудзецца 31 кастрычніка 2017 года, у 19:00 у памяшканні культурнай прасторы ОК16, г. Мінск, вул. Кастрычніцкая, 16.

Спецыяльнымі гасцямі цырымоніі будуць Паліна Рэспубліка і тэатр танца Skyline.
Уваход вольны.

На перамогу прэтэндуюць 7 кніг:

Зміцер Бартосік. Быў у пана верабейка гаварушчы
Валер Гапееў. Ноч цмока
Адам Глобус. Зваротная перспектыва
Андрусь Горват. Радзіва «Прудок». Дзённік
Сяргей Календа. Падарожжа на край ложка
Людміла Рублеўская. Дагератып
Аляксей Талстоў. Апоўначы на сіялімскім мосце

Галоўны прыз складзе суму, эквівалентную 5000 еўра паводле курсу Нацыянальнага банка РБ.

У 2017 годзе ў журы Прэміі Гедройца ўваходзяць: Міхась Андрасюк, Раіса Баравікова, Альгерд Бахарэвіч, Алена Брава, Павел Касцюкевіч, Ціхан Чарнякевіч.
Прэмія імя Ежы Гедройца ўручаецца з 2012 года.

Папярэднія пераможцы прэміі: Павел Касцюкевіч з кнігай «Зборная РБ па негалоўных відах спорту» (2012), Уладзімір Някляеў з кнігай «Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без» (2013), Ігар Бабкоў з кнігай «Хвілінка: Тры гісторыі» (2014), Віктар Казько з кнігай «Час збіраць косці» (2015), Макс Шчур з кнігай «Завяршыць гештальт» (2016).


Вам можа быць цікава

Свята да 100-годдзя паэмы «Сымон-музыка» ў Смольні

12.07.2025 (10:00 - 18:00) музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Фестываль «Наш Грунвальд-2025» у Дудутках

19.07.2025 11:00 - 20.07.2025 17:00 музейны комплекс «Дудуткі»

Дзіма Нарышкін у Варшаве

20.07.2025 (20:00 - 22:00) беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16)

Фэст славянскай міфалогіі «Шлях Цмока» ў Бярэзінскім запаведніку

09.08.2025 12:00 - 10.08.2025 17:00 Бярэзінскага запаведніка (вул. Цэнтральная, 3)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ