Творчая сустрэча “Незнаёмы Караткевіч”

18.04.2018 19:00 - 19:00 Прастора ОК16 (вул. Кастрычніцкая, 16) Бясплатнае

18 красавіка ў крэатыўнай прасторы ОК16 (вул. Кастрычніцкая, 16) пройдзе другая сустрэча, прысвечаная творчасці нашага славутага земляка Уладзіміра Караткевіча. Гэтым разам мінчане даведаюцца пра Караткевіча-этнографа, паглядзяць шэраг невядомых дакуменатальных фільмаў пра Беларусь, знятых па сцэнарах пісьменніка. Квіткі на сустрэчу можна купіць на сайце artcorporation.by.   

Уладзімір Караткевіч знаёмы нам перш за ўсе як класік беларускай літаратуры, выбітны паэт, празаік і публіцыст, але малавядомай з’яўляецца другая важная частка яго прафесійнай біяграфіі. Караткевіч таксама быў заўзятым этнографам і фалькларыстам, цікавіўся народнымі казкамі, легендамі і паданнямі, якія ён рупліва збіраў не адзін год па ўсёй Беларусі.

У 60-70-х гадах мінулага стагоддзя, Акадэмія Навук Беларусі ініцыіравала шматлікія этнаграфічныя экспедыцыі па краіне, вынікамі гэтых падарожжаў стала серыя дакументальных фільмаў, сцэнарыстам якіх выступіў Караткевіч. Гэтыя фільмы ніколі не былі паказаны шырокай публіцы і зараз мы прадстаўляем іх увазе мінчан.

На творчай сусрэчы “Незнаемы Караткевіч” адбудуцца паказы дакументальных стужак, знятых на асове этнаграфічных падарожжаў “Сведкі вечнасці” (1964), “Будзь шчаслівая, рака” (1964), “Памяць каменя” (1966) і “Родная зямля” (1972), а таксам пройдзе іх абмеркаванне з удзелам даследчыкаў творчасці Уладзіміра Караткевіча.

Запрашаем далучыцца да творчай сустрэчы і разам адкрыць незнаемую нам Беларусь Уладзіміра Караткевіча.


Вам можа быць цікава

Выстава «Шэдэўры беларускай зімы» ў Мінску

24.12.2025 11:00 - 10.02.2026 20:00 Палац мастацтваў (вул. Казлова, 3)

Калякалядныя івэнты беларускай супольнасці ў Познані

27.12.2025 15:00 - 29.12.2025 21:30 Розныя лакацыі (Розныя лакацыі)

Беларускі кінаклуб у Лодзі глядзіць "Інтэрстэлар"

28.12.2025 (15:00 - 18:00) MAL - Miejsce Aktywności Lokalnej (Wólczańska 168)

Калядныя NAVIBAND у Варшаве

29.12.2025 (20:00 - 21:00) Kościół św. Aleksandra (plac Trzech Krzyży)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ