Творчая сустрэча «Вершы. Віно. Вінілы» ў Гданьску

01.03.2025 18:00 - 21:00 Le Delice (Wały Jagiellońskie 34 (2-і паверх)) 100 злотых



У суботу, 1 сакавіка, у Гданьску адбудзецца сустрэча «Вершы. Віно. Вінілы» з паэткай Настай Кудасавай.





Абяцаюць толькі файную музыку, толькі найлепшае віно і самыя пранікнёныя вершы.

Музыка — джаз нэа. Усё, што было запісана і адціснута зусім нядаўна, у 2023-м ці ў 2024-м. Паслухаеце найлепшыя сучасныя альбомы найфайнейшага джазу.

Віно — ад «Вялікага Джона» ці Ёхана Шайбльхофера з Аўстрыі.

Паэтка Наста Кудасава ўразіць вас сучаснай беларускай паэзіяй, часта невядомай, але разнастайнай і чароўнай. Вясновыя, жыццяствярджальныя вершы абавязкова будуць.


Уваход — 100 злотых (у кошт уваходзяць тры кілішкі і трохі падмацавацца). Запісавайцеся праз дырэкт інстаграма.



Вам можа быць цікава

Творчая сустрэча з Андрэем Курэйчыкам у Вашынгтоне

13.06.2026 (16:00 - 20:00) (4 Lake Christopher ct. Derwood MD 20855)

Свята да юбілею Элізы Ажэшкі ў Мількаўшчыне

14.06.2026 (14:00 - 16:00) музей Элізы Ажэшкі

Спектакль «Хам» у Мінску (16+)

15.06.2026 (19:00 - 21:15) Цэнтральны дом афіцэраў (вул. Чырвонаармейская, 3)

Акустычны гіг у Варшаве

19.06.2026 (18:00 - 21:00) Beer Station Praga (ul. Ząbkowska 5)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ