Творчая сустрэча з Іванам Кірчуком

12.12.2021 14:00 - 14:00 Філіял Веткаўскага музея ў Гомелі (Плошча Леніна, 4) Бясплатнае

Філіял Веткаўскага музея ў Гомелі запрашае на сустрэчу з вядомым беларускім музыкам, фалькларыстам і выкладчыкам, заснавальнікам і лідэрам гурта этна-трыа «Троіца» — Іванам Кірчуком. Падчас сустрэчы мы станем на адзін шлях з аўтарам, паспрабуем адчуць якая яна, «дарожка» Івана Кірчука і куды яна нас завядзе.


Дата: 12-га  снежня.

Час: 14.00.

Месца: філіял Веткаўскага музея ў Гомелі, Плошча Леніна, 4.

Кошт удзелу: 6.00 руб. (колькасць месцаў абмежавана).

8(0232) 50-96-98 (каса і заказ экскурсій).

«Дарожка мая...» — фрагмент аўтарскай унікальнай праграмы Івана Кірчука, якая створана па матэрыялах беларускага фальклору. Гэта сінтэз духоўнай і матэрыяльнай, абрадавай і магічнай, музычнай і песеннай спадчыны беларускай культуры, назапашаннай за 30 год творчай дзейнасці. Праз прызму вопыту аўтар звярнецца і данясе першародны, чысты, сапраўдны фальклор, яго багацце і мудрасць. Прагучаць беларускія народныя песні, запісанныя падчас фальклорна-этнаграфічных экпедыцый 1983-2020 гг., выбраных з фоналабараторыі Рэспубліканскага радыё, з архіваў НАН РБ.

Вы ўбычыце струнныя, ударныя і духавыя інструменты народных майстроў: беларускія смык і ліру, гуслі і металічныя пласціны Сціва Хаббэка з Англіі, чаны з Тыбету і Непала, разнастайныя дудкі, жалейкі, акарыны з розных краін Свету. Пачуеце музычны строй такіх побытавых рэчаў, як чыгункоў, падкоў, нават простыя камяні і капыткі коз будуць размаўляць з вамі на даступнай мове гукаў.

Разам з Іванам Кірчуком Вы пройдзеце каляндарны шлях жыцця чалавека: ад калыханкі да хаўтурных галашэнняў, станеце ўдзельнікамі тэатралізаванай рэканструкцыі даўніх абрадаў і свят з маскамі, лялькамі, пабачыце незвычайныя рытуалы ўсхвалення Вады, Агню і Зямлі. І — найгалоўнейшае — вы зможаце аддзячыць сваім Продкам.

Пасля выступу адбудзецца прэзентацыя новай кнігі Івана Кірчука «Города восхождений». Гэта трэцяя цікавая вандроўка па чароўным міры аўтара. Кніга «Города восхождений» — сапраўдны падарунак аматарам жанра фэнтезі. Падзеі адбываюцца ў сусвеце, створаным фантазіяй цікавага музыкі, філосафа, які глыбока спасціг сутнасць народнай мудрасці і імкнецца данесці да чытача самыя прывабыя моманты старадаўніх легенд, міфаў, чароўных казак.

На сустрэчы можна набыць кнігу «Города восхождений» з аўтографам Івана Кірчука.

Сустрэча будзе цікава не толькі дарослым, але і навучэцам, дзецям, якія толькі пачынаюць вывучаць родную мову і культуру.


Вам можа быць цікава

Выстава "Завадная птушка і аднарог" у Мінску

12.12.2025 12:00 - 01.02.2026 20:00 НЦСМ (вул. Някрасава, 3)

Майстар-клас «Калядны анёл» у Мінску

10.01.2026 (12:00 - 14:00) музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Спектакль "Wyszło jak wyszło" ў Варшаве

10.01.2026 (19:00 - 20:30) Scena Metro (Metro Bródno 11)

Спектакль "Трыбунал" у Магілёве (16+)

30.01.2026 19:00 - 31.01.2026 21:00 Тэатр лялек (вул. Першамайская, 7)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ