Творчая сустрэча з мастачкай Ірынай Ясюкайць-Дударавай у Мінску

31.08.2023 19:00 - 22:00 прастора «Вершы» (вул. Кастрычніцкая, 19) donation ад 5 рублёў

31 жніўня ў прасторы «Вершы» ў межах файнай выставы «Дзённік пяці мастачак» адбудзецца творчая сустрэча з мастачкай Ірынай Ясюкайць-Дударавай.



Дата: 31 жніўня

Час: 19.00

Месца: прастора «Вершы», вул. Кастрычніцкая, 19, Мінск 


Спадарыня Ірына раскажа аб працы над дзённікам і фарміраванні на яго аснове серыі твораў «Memori». 


Пагавораць аб інтэрпрэтацыі, кропцы, у якой сустракаецца пражытае і выяўленае ў вобразе мастаком і магчымасць гледача пражыць яго, знайсці свой аналаг гэтага вобраза. 


Таксама вы даведаецеся, як фільм Андрэя Таркоўскага «Люстэрка» паўплываў на творчасць мастачкі. Будзе кінасеанс. 


Уваход — donation ад 5 рублёў. Рэгістрацыі не патрэбна.




Вам можа быць цікава

Выстава Антона Цыбізава «Prima Manus» у Мінску

05.05.2025 19:00 - 05.06.2025 20:00 галерэя «Арт Фабрыка» (вул. Свярдлова, 2)

Беларускі пікнік у Вашынгтоне

17.05.2025 (13:00 - 18:00) Turner Farm (925 Springvale Rd)

Прэм’ера спектакля «STATUS» у Варшаве

18.05.2025 (18:00 - 20:00) прастора «MIT» (Stalowa, 36)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ