Творчы вечар пісьменніцы Жанны Мілановіч

24.10.2017 18:00 - 18:00 Музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5) Уваход вольны

24 кастрычніка 2017 года а 18 гадзіне ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа адбудзецца творчы вечар пісьменніцы Жанны Мілановіч.

Паэт і празаік Жанна Мілановіч, лаўрэат Рэспубліканскага літаратурнага конкурсу “Лепшы твор 2011 года”, запрашае чытачоў пазнаёміцца з героямі, падобнымі да сучаснікаў, пагрузіцца ў падзеі іх жыцця, адчуць палітру перажыванняў і парэфлексіраваць над сапраўднай гарадской прозай.

Кожны твор Жанны Мілановіч ‒ гэта чорна-белае кароткаметражнае кіно, якое чытач з задавальненнем размалёўвае і дапаўняе сваімі эмоцыямі. Пісьменніца тонка прыкмячае ўсе адценні настрояў сучаснага гараджаніна, яго думкі і надзеі, і як аўтар верная свайму жаночаму эмацыйнаму светаўспрыманню і разважанням пра вечных каштоўнасцях.

У мерапрыемстве прымуць удзел вядомыя беларускія літаратуразнаўцы і пісьменнікі.

 

 

 


Вам можа быць цікава

Піт Паўлаў у Вільні

10.04.2026 (19:00 - 20:30) Alaus Namai (Goštauto 8)

Майстар-класы традыцыйнага спеву «Песні Беласточчыны» ў Беластоку

25.04.2026 (11:00 - 16:00) сядзіба Беларускага Грамадска-Культурнага Таварыства (вул. Варшаўская, 11)

Лонгплей у Таліне

27.04.2026 (20:00 - 22:00) Privé Club (Harju 6)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ