Тыдзень Дзядоў у Кракаве

31.10.2023 - 05.11.2023 11:00 - 20:30 Muzeum Podgórza (ul. Bolesława Limanowskiego 51) Бясплатнае


Ад панядзелка ў Кракаве — Тыдзень Дзядоў. Будзе процьма імпрэз, асабліва да выходных. На некаторыя патрэбная рэгістрацыя, звярніце ўвагу.




Дата: з 31 кастрычніка па 5 лістапада

Месца: Muzeum Podgórza, ul. Bolesława Limanowskiego 51, Кракаў



3 лістапада ў 19:00 кінапрагляд пастаноўкі «Дзяды» ад Купалаўцаў і дыскусія пра ўспрыманне «Дзядоў» Адама Міцкевіча вачыма прадстаўнікоў розных нацыянальнасцей.


 4 і 5 лістапада праз увесь дзень: 

Кірмаш беларускіх рамёстваў 

Алтар з фотаздымкамі расстраляных паэтаў і ахвяраў рэпрэсій апошніх гадоў 

Лісты палітвязням разам са Студыяй паштовак «Салідарнасць»

 Вернісаж з карцінамі Дома творцаў і Наталлі Борд 

Інтэрактыўная сцяна цытат і парад продкаў


4 лістапада 

11:00 прэзентацыя дзіцячых кніг беларускага паэта, палітвязня (імя не называецца з меркаванняў бяспекі) 

Майстэрня па вырабе паштовак з сухіх кветак у тэхніцы Oshiban 

12:00 прэзентацыя кнігі лаўрэата літаратурнай прэміі «Шуфлядка» пад назвай «Вясёлы клуб для падлеткаў» 

Керамічныя майстэрні 

13:00 паэтычная сустрэча «Мае карані». Госця — паэтка Наста Кудасава 14:00 майстар-класы па стварэнні лялькі-зернавушкі 

16:30 клёк-квіз «Дзяды ў розных краінах свету» 

17:00 лекцыя пра род і сямейная майстэрня па вырабе свечак 

18:00 лялечны спектакль «Шлях дадому»

 19:00 сустрэча з пісьменніцай Алінай Длатоўскай «Славянскія міфалагічныя пачвары ў побыце і маладзёжнай літаратуры»

 20:00 канцэрт Сержука Доўгушава і вігілія Дзядоў са свечкамі на панадворку 

21:00 Адкрыццё выставы Дома мастака і Наталлі Борд


5 лістапада 

11:00 майстар-клас па роспісе пернікаў

 12:00 лялечны спектакль «Дарога дадому» 

12:00 гістарычная лекцыя «Сарматызм. Жыццё шляхецкай сям’і ад ад нараджэння да пахавання» 

13:00 варштат макіяжу для дарослых у этнаславянскім стылі 

17:00 майстар-класы па валянні для дарослых і дзяцей

 19:00 канцэрт этнічнай ад этнагурта пад кіраўніцтвам Насты Хмель Абрад паклікання продкаў ды вячэра на Дзяды.



У праграме магчымыя змены. 


Уваход усюды вольны. Рэгіструйцеся на імпрэзы па спасылцы.





Вам можа быць цікава

Калядныя спевы ў Мінску

24.12.2025 20:00 - 27.12.2025 22:00 Пясочніца (пр-т Машэрава, 11/10)

Каляды з Маляванычам у Сан-Францыска

28.12.2025 (16:00 - 20:00) Studio Anthurium 55 (43rd Ave)

Калядны джаз у Нясвіжы (6+)

03.01.2026 (15:00 - 19:00) Нясвіжскі замак (Нясвіжскі замак)

Спектакль "Шлях да Батлеема" ў Беластоку

04.01.2026 (12:00 - 13:30) Прастора "Новая Зямля" (ul. Rocha, 5/32)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ