У Гомелі шчадруюць!

13.01.2024 11:00 - 13:00 філіял Веткаўскага музея (пл. Леніна, 4) Бясплатнае

13 студзеня, на Шчодры, філіял Веткаўскага музея ў Гомелі ладзіць традыцыйны паход гаманкім-звонкім гуртом у горад!



Дата: 13 студзеня

Час: 11.00

Месца збору: каля філіяла Веткаўскага музея ў парку, за саборам Пятра і Паўла, пл. Леніна, 4, Гомель 


У кампаніі Казы і Мядзведзя з традыцыйнымі спевамі і вясёлымі пажаданнямі пойдуць на базар!

Абяцаюць весялуху, спевы, танцы, гульні — усё як мае быць! А можа, і пачастункі!

Апранайцеся адпаведна з надвор’ем ды бярыце з сабой добры настрой і пару сяброў.

Традыцыя патрабуе «пераўвасобіцца» ў нейкага персанажа — то захапіце стракатую хустку, незвычайны капялюх, размалюйце твар!

Далучайцеся, карацей!






Вам можа быць цікава

Выстава Арлена Кашкурэвіча ў Полацку

20.05.2026 10:00 - 30.04.2027 18:00 мастацкая галерэя Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка (вул. Стралецкая, 4A-4)

Выстава «Паэзія звычайнага. Прыгажосць простых рэчаў» у Магілёве

02.07.2026 10:00 - 13.09.2026 17:00 Музей В. К. Бялыніцкага-Бірулі (вул. Ленінская, 37)

Выстава Юры Шуста «Жывіца* Сонечнае спляценне» ў Варшаве

16.07.2026 19:00 - 27.09.2026 19:00 Zachęta Narodowa Galeria Sztuki (Plac Małachowskiego 3)

Выстава «Пасланнікі веры. Іканапіс і алтарны жывапіс» у Мінску

22.07.2026 11:00 - 31.08.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (выставачны корпус) (К. Маркса, 24)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ