У кожнага свой Купала: літаратурная сустрэча ў Мінску

24.02.2022 18:30 - 20:00 Літаратурны музей Янкі Купалы (вул. Янкі Купалы, 4) Бясплатнае

Літаратурны музей Янкі Купалы запрашае на сустрэчу ў рамках праекта «Купала. 12 адкрыццяў» 24 лютага.



Дата: 24 лютага

Час: 18.30

Месца: літаратурны музей Янкі Купалы, вул. Янкі Купалы, 4, Мінск

Вядоўца сустрэчы — Вольга Пархімовіч, загадчыца аддзела культурна-адукацыйнай работы музея.

Удзельнікаў чакае інтэрактыўная экскурсія «У кожнага свой Купала», падчас якой вы даведаецеся:

— колькі імёнаў налічвае радавод Луцэвічаў;

— хто пазіраваў для скульптуры А. Рыбкіна «Янка Купала з кнігай»;

— што яднае беларускага паэта з Петраркам і Шэкспірам;

— каму прысвечана паэма «Бандароўна»;

— колькі кніг налічвала асабістая бібліятэка Івана Дамінікавіча;

— які быў нумар тэлефона ў Купалавым доме.

Акрамя гэтага ўдзельнікі сустрэчы развучаць сярэднявечны танец і вясёлую беларускую народную песню, успомняць творы Янкі Купалы і нават убачаць самога паэта.

Абавязковы папярэдні запіс па тэлефоне +375 29 316-04-08.


Вам можа быць цікава

Выстава "Імаджынарыум Сальвадора Далі" ў Мінску (18+)

28.02.2026 10:00 - 12.04.2026 19:00 Палац мастацтваў (вул. Казлова, 3)

Выстава "Маленькія габелены" ў Заслаўі

06.03.2026 11:00 - 05.04.2026 18:00 музей беларускай маляванкі (вул. Дачная, 13)

Куратар-talk з Дзінай Даніловіч у Мінску (16+)

28.03.2026 (17:00 - 20:00) НЦСМ (Някрасава, 3)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ