У Мінску дзетак будуць частаваць шведскай каляднай кашай

21.12.2017 17:00 - 17:00 Кавярня «Грай» (вул. Інтэрнацыянальная, 33) Уваход вольны

21 снежня ў кавярні «Грай» (вул. Інтэрнацыянальная, 33) з 17.00 да 19.00 адбудзецца прэзентацыя новай кнігі папулярнага шведскага аўтара Свэна Нурдквіста «Калядная каша» ў перакладзе на беларускую мову Надзеі Кандрусевіч. Імпрэза адбудзецца ў фармаце вясёлага свята для дзетак і іх бацькоў.

Урывак з кнігі прачытае і заспявае свае песні для дзетак Зміцер Вайцюшкевіч. Будзем разам частавацца сапраўднай шведскай каляднай кашай, піць какаву, слухаць казку і забаўляцца.

Перакладчыца гэтай і іншых сучасных шведскіх дзіцячых кніг Надзея Кандрусевіч распавядзе пра сваю працу і адкажа на пытанні.

На мерапрыемстве таксама будзе прадстаўлены зборнік аўдыёкніг па творах Свэна Нурдквіста «Пэтсан і Фіндус» на трох CD — усе гісторыі вядомага шведскага аўтара (9 кніг) пра прыгоды старога Пэтсана і ягонага катка Фіндуса ў агучцы па-беларуску Ганны Хітрык і Паўла Харланчука.

Пачатак 21 снежня (чацвер) а 17-й гадзіне. Уваход вольны!

Падрабязней тут.

У Швецыі на Каляды дзеці чакаюць Каляднага Гнома і гатуюць яму адмысловую калядную кашу з рысу і малака. Але гномы, як і Дзеды Марозы, бываюць сапраўднымі і не. Сапраўдных гномаў ніхто не бачыць, але менавіта яны дапамагаюць людзям і ведаюць пра іх усё. Кожныя Каляды гномы вельмі чакаюць свайго каляднага пачастунку. Што можа здарыцца, калі людзі забываюць пачаставаць гномаў каляднай кашай, вы даведаецеся з кнігі Свэна Нурдквіста «Калядная каша».

На прэзентацыі можна будзе набыць па спецыяльным кошце ўсе кнігі з серыі перакладной шведскай дзіцячай літаратуры на беларускую мову, а таксама навінку — зборнік аўдыёкніг па творах Свэна Нурдквіста «Пэтсан і Фіндус» па-беларуску на трох CD.

Глядзіце таксама:

Падарунак на Каляды! Усе кнігі пра Пэтсана і Фіндуса цяпер можна не чытаць!


Вам можа быць цікава

Выстава Аляксандра Бублікава «Цішыня. Арт-партрэт» у Мінску

11.09.2026 18:00 - 04.10.2026 17:00 галерэя Савіцкага (пл. Свабоды, 15)

Прэзентацыя кнігі «Хтонь за ваколіцай» у Мінску (16+)

19.09.2026 (17:00 - 19:00) кінатэатр «Піянер» (малая зала) (вул. Энгельса, 20)

Спектакль «Мастак. Вяртанне ў Віцебск» у Віцебску

26.09.2026 (17:00 - 19:00) тэатр «Лялька» (вул. Пушкіна, 2)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ