У Мінску пройдзе лекцыя, прысвечаная жыццю і творчасці Міхася Зарэцкага

13.10.2017 19:00 - 19:00 Кнігарня «Логвінаў» (пр. Незалежнасці, 37А) Бясплатнае

13 кастрычніка ў кнігарні «Логвінаў» адбудзецца адкрытая лекцыя ў межах праекту «(Не)расстраляная паэзія». Аляксей Стрэльнікаў, выкладчык беларускай літаратуры БДУ, распавядзе пра жыццёвы і творчы шлях Міхася Зарэцкага– сапраўднай літаратурнай зоркі 20-х гадоў ХХ стагоддзя.

Творы Міхася Зарэцкага карысталіся вялікім попытам, ягоныя выступы ў прэсе ўздымалі самыя насутныя праблемы і жыва абмяркоўваліся. Зарэцкі – аўтар рамана «Вязьмо», аповесці «Голы зьвер», шэрагу непаўторных псыхалягічных апавяданьняў і неверагоднага па сваёй маштабнасьці раману «Крывічы», які быў канфіскаваны бальшавікамі (следам быў раструшчаны і фізычна зьнішчаны сам творца).

Праект «(Не)расстраляная паэзія» ладзіць партал Tuzinfm.by. «Мы не дамо сцерці з народнай памяці творы і твары беларускіх паэтаў Расстралянага Адраджэньня. З дапамогай нашага праекту мы хочам сказаць, што хоць аўтары і расстраляныя, іх творчую спадчыну зьнішчыць немагчыма, — зазначае кіраўнік праекту Сяргей Будкін. — Мы аддаем даніну павагі паэтам і ўключаем іх творчасць у сучасны культурны кантэкст: вершы амаль праз 100 гадоў пасля іх напісаньня стануць песьнямі. І каб усё атрымалася прыгожа і якасна, мы заклікалі падтрымаць праект кожнага, каму неабыякавая гэтая тэма». Усяго будзе прэзэнтавана 12 новых кампазыцыяў ад 12 выканаўцаў.

Гурт Re1ikt стварыў на словы Міхася Зарэцкага песню «Пра чорныя вочы», да якой таксама зняты кліп. Прэзентацыя відэагісторыі адбудзецца ў межах лекцыі 13 кастрычніка.


Вам можа быць цікава

Выстава «Графічныя афарызмы Міхаіла Лісоўскага» ў Мінску

17.03.2026 16:00 - 31.12.2026 17:00 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Выстава малюнкаў палітвязняў у Празе

21.05.2026 10:00 - 21.06.2026 18:00 Беларуская клубоўня (5. května 32)

Выстава Лізы Дземух «This is She» ў Варшаве

23.05.2026 19:00 - 06.06.2026 19:00 прастора МІТ (Stalowa 36)

Sviata Fest (Kupalle) ў Мінску

27.06.2026 (12:00 - 23:59) прастора «Рэха» (пр-т Незалежнасці, 95 к. 5)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ