“Украінскі тэатр у пошуках новай будучыні”: прэзентацыя Аксаны Дудко

24.10.2015 19:00 - 22:00 Лофт “Балкі” (вул.Чапаева, 3-202) Бясплатнае

Платформа перфарматыўных практык “зЕрне” запрашае

24 кастрычніка (субота), 19.00

Лофт “Балкі” (вул.Чапаева, 3-202)

на прэзентацыю Аксаны Дудко (Львоў, Украіна)  “Бюракраты, авантурысты і летуценнікі. Украінскі тэатр у пошуках новай будучыні”

Пасля атрымання Украінай незалежнасці ў 1991 годзе ўкраінскі тэатр, як і іншыя сферы культуры і грамадства, апынуўся ў стане, бадай, найдраматычнейшай трансфармацыі, у першую чаргу звязанай з інстытуцыйным і ідэйным крызісам савецкай і постсавецкай мадэлі кіравання тэатрамі. Тым не менш крах сістэмы

дзяржаўных тэатраў разам са з’яўленнем новага пакалення мастачак/коў, менеджарак/аў і куратарак/аў стымуляваў узнікненне новых праектаў і інстытутаў, а таксама каталізаваў рух тэатральных асяроддзяў розных частак Украіны для лабіравання рэформаў у тэатральным рэчышчы.

Падчас лекцыі, акрамя агульнага ландшафту сучаснай украінскай сцэны, Аксана Дудко распавядзе пра агульныя працэсы зменаў у тэатральнай сістэме: спробы рэфармавання культурнай сферы і распрацоўкі стратэгіі культурнай палітыкі Украіны.

Пра лектарку

Аксана Дудко, тэатразнаўца і тэатральная куратарка. Адна з заснавальніц незалежнай артыстычнай інстытуцыі “Драбина” (2004). Куратарка і артыстычная дырэктарка Міжнароднага фестывалю альтэрнатыўнага тэатра “Драбина” (2004–2011), Фестывалю новай драмы “Драма.UA” (2010–2013), а таксама Першай сцэны сучаснай драматургіі “Драма.UA” (верасень–снежань 2014).

Скончыла гістарычны факультэт Нацыянальнага ўніверсітэта імя Івана Франка, Ph.D. З 2011 года стыпендыятка праекта “Інтэрактыўны Львоў” у Цэнтры ўрбаністычнай гісторыі, дзе працуе над даследаваннем “Культура сцэны падчас вайны: тэатр, узаемадзеянне і ўрбаністычная прастора ў Львове” (1914–1918).

Уваход вольны!

Фотаздымак: Яраслаў Федарчук у ролі Гены, “Лондан” (Першая сцэна сучаснай драматургіі “Драма.UA”, рэж. Павло Ар’е). Фота // Serg Cherkasov. Архіў Мастацкай майстэрні “Драбина”.


Вам можа быць цікава

Выстава Алега Кірушкіна «Куточак» у Віцебску

25.11.2025 16:00 - 18.01.2026 18:00 Мастацкі музей (вул. Леніна, 32)

Майстар-клас "Навагоднія цацкі з лазы” ў Мінску (14+)

24.12.2025 (14:00 - 15:00) Мінскі абласны цэнтр народнай творчасці (вул. Гікалы, 4)

Кінаканцэрт Івана Кірчука "Калядныя ігрышча" ў Мінску (12+)

31.12.2025 (18:30 - 19:30) Кінатэатр "Піянер" (ул. Энгельса, 20)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ