Урачыстая перадача ў дар жывапісных твораў Аляксандра Рубца

22.02.2019 11:00 - 11:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. Леніна, 20) Бясплатнае

У рамках святкавання 80-годдзя Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь 22 лютага 2019 года а 11-й гадзіне ў Белай зале адбудзецца ўрачыстая перадача ў дар жывапісных твораў – пейзажаў «Асеція. Аланія. Даргава» і «Вяршыні Дангуз-Аруна» мастака Аляксандра Міхайлавіча Рубца, ганаровага члена Расійскай акадэміі мастацтваў, віцэ-прэзідэнта Творчага саюза мастакоў Расіі па Паўднёвай федэральнай акрузе, кіраўніка Стаўрапольскага рэгіянальнага аддзялення Творчага саюза мастакоў Расіі грамадскай арганізацыі, якая абядноўвае пятнаццаць тысяч прафесійных мастакоў па ўсёй Расіі.

Аляксандр Міхайлавіч Рубец нарадзіўся ў 1953 годзе ў горадзе Гродне, Рэспубліка Беларусь. Вучыўся ў Рэспубліканскай школе-інтэрнаце па музыцы і выяўленчым мастацтве ў Мінску. Скончыў Ленінградскае мастацкае вучылішча імя В. Сярова. Узнагароджаны залатым і сярэбранымі медалямі Расійскай акадэміі мастацтваў, медалём «Шувалава» Расійскай акадэміі мастацтваў, медалём «За заслугі перад Акадэміяй РАМ», медалём «Леанарда» Саюза дызайнераў Расіі, залатым медалём Творчага саюза мастакоў Расіі.

Актыўны ўдзельнік міжнародных і расійскіх мастацкіх выстаў.

Творы мастака знаходзяцца больш чым у дваццаці мастацкіх музеях Расійскай Федэрацыі, такіх як Музей сучаснага мастацтва (Масква), Музей-крэпасць «Нарын-Кала» (Дзербент), Мастацкі музей (Растоў-на-Доне), Нацыянальная карцінная галерэя імя Кадырава (Грозны), Гісторыка-краязнаўчы музей імя Шпакоўскага (Есентукі), Дзяржаўны музей-запаведнік М.Ю. Лермантава (Пяцігорск), Краявы музей выяўленчых мастацтваў (Стаўрапаль), а таксама ў прыватных калекцыях.


Вам можа быць цікава

Выстава мастачкі Цемры «ABSENCE» ў Генку (Бельгія)

21.05.2026 18:00 - 04.06.2026 18:00 KUBE Gallery (Marcel Habetslaan 26)

Выстава Лізы Дземух «This is She» ў Варшаве

23.05.2026 19:00 - 06.06.2026 19:00 прастора МІТ (Stalowa 36)

Ноч музеяў у Брэсце

29.05.2026 (19:00 - 22:00) Мастацкі музей (вул. Герояў Абароны Брэсцкай Крэпасці, 60В)

ДСП у Варшаве

06.06.2026 (19:30 - 21:30) Beer Station Praga (ul. Ząbkowska 5)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ