Urban-talks анлайн

21.07.2022 19:00 - 21:00 анлайн Бясплатнае

21 ліпеня суполка «Робім Гуд» ладзіць новы вебінар па урбаністыцы і запрашае далучацца.



Дата: 21 ліпеня

Час: 19.00 (час мінскі)

Месца: Zoom 


Вы ведалі, што самая працяглая веладарожка Беларусі знаходзіцца ў Мінску і доўжыцца ажно 27 км? А тое, што грамадскія абмеркаванні працуюць і дапамагаюць гараджанам(кам) спыняць ці змяняць забудову?


У другой серыі «Urban talks» гаворка пойдзе пра плюсы і мінусы беларускай велаінфраструктуры ў параўнанні з іншымі краінамі. А таксама пра тое, як гараджане могуць уплываць на горадабудаўнічую палітыку, каб рабіць беларускія гарады камфортнымі.


Спікеры:

Максім Пучынскі, спецыяліст па развіцці веларуху ў Мінскім веласіпедным таварыстве.

Тэма: «Велаінфраструктура па-беларуску: усё як у людзей?».

Марына Дубіна, экаправаабаронца, прадстаўніца экалагічнай арганізацыі «Экадом».

Тэма: «Як грамадскія абмеркаванні дапамагалі гараджанам дабівацца адмены будаўніцтва і захавання зялёных зон? Тэорыя і практыка публічных абмеркаванняў у Беларусі».


Удзел бясплатны, але неабходная папярэдняя рэгістрацыя па спасылцы.



Вам можа быць цікава

Выстава «Шкло як жывапіс» у Мінску

10.06.2026 19:00 - 04.07.2026 19:00 музей-майстэрня Заіра Азгура (вул. Азгура, 8)

Лекцыя «Знакі часу. Знакі лёсу» на лецішчы Быкава ў Ждановічах

21.06.2026 (14:00 - 16:00) Музей-дача Васіля Быкава (вул. Дачная, 62)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ