УрбанМувіЛекторыум: “Каханая”

24.10.2015 17:00 - 20:00 Мемарыяльны музей-майстэрня З.І. Азгура (вул. З.Азгура, 8) Бясплатнае

Мемарыяльны музей-майстэрня З.І. Азгура у рамках навукова-даследчага і адукацыйнага праекта “ЛАБАРАТОРЫЯ КУЛЬТУРНЫХ ПРАКТЫК” запускае новы адукацыйны праект – серыю прэзентацый “УрбанМувіЛекторыум – лекторый пра кіно і пра горад”.

Першая прэзентацыя прысвечана тэме Мінска і пройдзе 24 кастрычніка 2015 г. а 17/00 у Скульптурнай зале Мемарыяльнага музея-майстэрні З.І. Азгура. Падчас лекторыю мае быць прадэманстравана вядомая кінастужка “Каханая” (рэж. Рычард Віктараў; Беларусьфільм, 1965; 84 хв.).

Мадэратарка дыскусіі — Вольга Раманава, кандыдатка філалагічных навук, даследчыца кінематографу, савецкай і постсавецкай культуры, выкладчыца і кіраўніца канцэнтрацыі “Масавая культура і медыя” Еўрапейскага каледжа Liberal Arts у Беларусі (ECLAB).

УВАХОД: квіток у музей — 25 000 р.


Вам можа быць цікава

Канцэрт «Мова» ў Гомелі

12.05.2025 (18:30 - 20:30) Гомельскі абласны грамадска-культурны цэнтр (вул. Ланге, 17)

Саша Філіпенка ў Варшаве

18.05.2025 (15:30 - 17:30) Stand up lokal (Stanisława Noakowskiego 16)

Зміцер Лукашук і Лявон Вольскі ў Ніцы

22.05.2025 (18:30 - 20:30) кнігарня VersLibre (34 Boulevard Stalingrad)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ