УрбанМувіЛекторыум: “Планета «Слова» Стывена Фрая”

27.02.2016 17:00 - 19:00 Мемарыяльны музей-майстэрня З.І. Азгура (вул. З. Азгура, 8) Бясплатнае

Мемарыяльны музей-майстэрня З.І. Азгура працягвае серыю кінапаказаў “УрбанМувіЛекторыум – лекторый пра кіно і пра горад” у рамках навукова-даследчага і адукацыйнага праекта “ЛАБАРАТОРЫЯ КУЛЬТУРНЫХ ПРАКТЫК”.

27 лютага мае дэманстравацца дакументальная стужка “Планета «Слова» Стывена Фрая”. Ч. 2 “Ідэнтычнасць” (дак. фільм.; 2011, Брытанія, 59 хв.; мова: анг., рус. суб.).

Серыял “Планета «Слова» Стывена Фрая” прысвечаны  даследаванню гісторыі ўзнікнення чалавечай мовы, умоваў яе развіцця і існавання.

У фільме “Ідэнтычнасць” з гэтай калейкі аўтары спрабуюць прасачыць узаемасувязь мовы і мыслення, нашых паводзін і культурных асаблівасцяў. Таксама ў серыі раскрываецца гісторыі існавання некаторых так званых “малых” моваў, іх лёс і магчымая будучыня: Стывен Фрай падарожнічае па Ірландыі, Краіне Баскаў, Аксітаніі, Ізраілі…

ПАЧАТАК: 27 лютага 2016 г. а 17/00.

УВАХОД: квіток у музей — 30 000 р.


Вам можа быць цікава

Выстава інсітнага мастацтва ў Полацку

16.05.2026 10:00 - 31.08.2026 18:00 музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер'я (вул. Войкава, 1)

Выстава «Маляваная душа» ў Мінску

11.06.2026 16:00 - 31.08.2026 18:00 галерэя «Лабірынт», Нацыянальная бібліятэка (пр-т Незалежнасці, 116)

Фэст «Мюнхеншчына-2026» пад Мюнхенам

11.06.2026 16:00 - 31.08.2026 18:00 Jugendzeltplatz Schwaighölzl (Neuburg an der Donau, Мюнхеншчына)

Этнафэст «Днёўка на Пятроўку» ў Воліне

11.06.2026 16:00 - 31.08.2026 18:00 Centrum Słowian i Wikingów Wolin-Jomsborg-Vineta (Recław 37)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ