Уручэнне прэміі “Залаты апостраф”

22.02.2013 18:30 - 21:00 Кнігарня “логвінаЎ” (Незалежнасці 37а) Бясплатнае

Цырымонія ўганаравання адбудзецца 22 лютага (пятніца) у кнігарні “логвінаЎ” (пр. Незалежнасці, 37А). У вечарыне возьмуць удзел сёлетнія пераможцы (іх імёны будуць абвешчаны непасрэдна на вечарыне), а таксама лаўрэаты мінулых гадоў — Уладзімір Някляеў, Леанід Дранько-Майсюк, Віктар Казько, Людміла Рублеўская. Спецыяльны госць — Алесь Камоцкі. Пачатак у 18.30. Уваход вольны

Партнёры прэміі:

Беларуская інтэрнэт-бібліятэка “Камунікат”, кампанія “Будзьма беларусамі!”, Саюз беларускіх пісьменнікаў.

Кароткі спіс намінантаў штогадовае прэміі “Залаты Апостраф” за лепшыя публікацыі 2012-га года:

Паэзія:

Анатоль Брусевіч (“Позірк у паўзмрок”. Вершы, №60)

Алесь Разанаў (“Столькі і гэтулькі”. Пункціры, №57)

Антон Рудак (“Музыка ў паветры”. Вершы, №59)

Іна Снарская (“Ад сэрца да сэрца – дарога”. Вершы, №58)

Віка Трэнас (“Голас крыві”. Вершы, №58)

Проза:

Сяргей Вераціла (“Чай з мятай, цыгарэта з ментолам”, Апавяданне, №56)

Валеры Гапееў (“Мы нікому пра гэта не раскажам”. Урывак з ненапісанага рамана, №57)

Павел Ляхновіч (“Зялёны дуб”. Аповесць, №58)

Алесь Паплаўскі (“Lapido”. Аповесць, №58)

Алесь Усеня (“Мой лістапад…” Згадкі, №№56-58)

Дэбют:

Зміцер Баяровіч (“З Новым ходам!” Зацемкі, №59)

Юля Бо (“Гэта не пра любоў”, Вершы, №56)

Вераніка Кашкан (“Не пакідай мяне, голас!” Вершы, №58)

Яўгенія Руль (“Два парашуцікі”, Апавяданне, №58)

Марына Яўсейчык (“Казкі лесу”, №61)

Нагадаем, што лаўрэатам прэміі можна стаць адзін раз, і таму пераможцы мінулых гадоў не ўключаюцца ў лік намінантаў.

З тэкстамі намінантаў можна пазнаёміцца на сайце: www.dziejaslou.by.


Вам можа быць цікава

Выстава Юры Шуста «Жывіца* Сонечнае спляценне» ў Варшаве

16.07.2026 19:00 - 27.09.2026 19:00 Zachęta Narodowa Galeria Sztuki (Plac Małachowskiego 3)

Мастацтва і музыка ў Мінску (16+)

28.08.2026 (18:00 - 02:00) BW spot (вул. Кульман, 9)

Спектакль «Радзіва Прудок» у Познані

21.09.2026 (19:00 - 21:00) Aula Artis (gen. Tadeusza Kutrzeby 10)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ