Уручэнне Прэміі імя Францішка Багушэвіча

21.03.2018 18:00 - 18:00 Кнігарня Логвінаў (пр-т Незалежнасцi 37А) Уваход вольны

Беларускі ПЭН-цэнтр запрашае на ўручэнне штогадовай літаратурнай прэміі імя Францішка Багушэвіча.

Сёлета прэмія будзе ўручаная ў дзень нараджэння яе патрона – Францішка Багушэвіча – 21 сакавіка. Цырымонія адбудзецца ў Кнігарня Логвінаў (праспект Незалезнасці 37а) а 18:00.

Прэмія заснаваная ў 1994 годзе і традыцыйна ўручаецца за выдатную гістарычную прозу аўтарам кніг, што спрыяюць абуджэнню гістарычнай свядомасці і нацыянальнай незалежнасці чытачоў. Узнагарода прысуджаецца Радай Беларускага ПЭН-цэнтру.

Летась Прэмію Багушэвіча атрымалі Віктар Корбут і Дзмітрый Ласько за кнігу «Мінск. Спадчына старога горада. 1067–1917».

Паводле арганізатараў


Вам можа быць цікава

Выцінанка з Кацярынай Масэ ў Мінску

Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Дзень народзінаў Максіма Багдановіча ў Мінску

09.12.2025 (19:00 - 20:00) Музей Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7а)

Калядныя спеўкі ў Вільні

23.12.2025 (18:30 - 20:00) "Кропка" (Savičiaus g. 6)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ