Уручэнне Прэміі Цёткі

06.04.2019 12:00 - 16:00 Прастора ОК16 (вул. Кастрычніцкая, 16) Бясплатнае

Сёлета Прэмія Цёткі ператворыцца ў міні-фэст для дзяцей і дарослых. 6 красавіка з 12-й да 16-й гадзіны ў прасторы ОК16 можна будзе пагуляць і паразмаўляць, паглядзець спектакль і паслухаць музыку, пачаставацца печывам і напоем ад Цёткі. Таксама можна будзе пагартаць і набыць намінаваныя на прэмію кнігі ды іншыя дзіцячыя беларускамоўныя выданні. Уваход вольны.

Свята пройдзе ў межах Фестывалю інтэлектуальнай кнігі “Прадмова”.

12:10 – 13:10 — дыскусія на тэму сучаснай беларускай дзіцячай ілюстрацыі (Кацярына Дубовік, Вольга Кузьміч, Павел Татарнікаў, мадэратарка Юля Цімафеева);
13:30 – 14:15 — спектакль “Мама Му паранілася” ад тэатрыка лялек “Лямцавая Батлейка” (партнёр “Будзьма беларусамі”);
14:30 — цырымонія ўганаравання лаўрэатаў Прэміі Цёткі;
15:00 – 16:50 — музычны сэт ад Эрыка Арлова-Шымкуса.

Цягам усяго міні-фэсту будуць адбывацца розныя актыўнасці для дзяцей і не толькі: размалёўкі Піў.піў, майстар-клас ад лаўрэаткі 2018 году Лізаветы Лянкевіч, аздабленне пячэнек, гульня-віктарына і іншае.

Інфармацыя пра праграму міні-фэсту будзе абнаўляцца на старонцы падзеі ў Facebook

Прэмія ўручаецца ў дзвюх намінацыях: за найлепшы твор для дзяцей і падлеткаў і за найлепшае мастацкае афармленне. Кожны пераможца атрымае грашовую ўзнагароду, эквівалентную 2000$.

Сайт: ciotka.by

Прэмія была заснаваная ў 2015 годзе Беларускім ПЭН-цэнтрам, фондам “Вяртанне” і Саюзам беларускіх пісьменнікаў. Папярэднія пераможцы прэміі: Надзея Ясмінска, аўтарка кнігі “Сем ружаў”, і Кацярына Дубовік — яе ілюстратарка, а таксама Уладзімір Арлоў і Павел Татарнікаў з кнігай “Айчына: маляўнічая гісторыя. Ад Рагнеды да Касцюшкі”, Валер Гапееў за кнігу “Мая мілая ведзьма” і Лізавета Лянкевіч за афармленне “Азбукі” Рыгора Барадуліна.


Вам можа быць цікава

Вандроўка за Цмокам у Дукоры

07.11.2025 12:00 - 09.11.2025 14:00 Дукорскі маёнтак (вул. Школьная, 12)

Калядныя спевы з Вольгай Барышнікавай у Беластоку

16.11.2025 15:00 - 22.11.2025 19:00 Сядзіба Фонду Tutaka (ul. Ciołkowskiego, 24)

"Петля Пристрастия" ў Тбілісі

29.11.2025 (20:00 - 22:00) Junkyard Club (2 Beri Gabriel Salosi I Turn)

"Intelligency" ў Вільні

30.11.2025 (19:00 - 21:00) Bar Poliklinika (Gedimino pr. 27)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ