Светлае Хрыстова Уваскрасенне ў беларускай царкве ў Лондане

16.04.2022 20:00 - 23:50 касцёл святога Кірылы Тураўскага ў Marian House (Holden Ave N12) Бясплатнае

16 красавіка ў беларускай царкве ў Лондане адбудзецца святочная імша да Хрыстова Уваскрасення.



Дата: 16 красавіка

Час: 20.00 (час мясцовы)

Месца: касцёл святога Кірылы Тураўскага, Marian House, Holden Ave N12, Лондан

Гэта прыгожае і ўрачыстае багаслужэнне (з працэсіяй вакол царквы, вялікоднай ютраню і Боскай літургіяй). Будзе дастаткова магчымасцяў прысесці, калі стаміліся. Напрыканцы адбываецца асвячэнне вялікодных страваў (мяса, яйкі сыр, хлеб), і ўдзельнікі імшы традыцыйна застаюцца на святочны абед з тых страваў і напояў, што прынеслі з сабой, — каб разгавецца.

Набажэнства будзе па-беларуску.


Вам можа быць цікава

Выстава інсітнага мастацтва ў Полацку

16.05.2026 10:00 - 31.08.2026 18:00 музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер'я (вул. Войкава, 1)

Выстава «Гукі роднай зямлі: беларускія народныя інструменты» ў Віцебску

30.06.2026 15:00 - 10.08.2026 18:00 Віцебскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці (вул. Леніна, 35А)

Фэст «Класіка. LIVE» ў мінскім батанічным садзе

11.07.2026 12:00 - 12.07.2026 21:30 батанічны сад (вул. Сурганава, 2в)

«Triangle» ў Мінску

30.07.2026 (19:30 - 21:00) музей-майстэрня Заіра Азгура (вул. Азгура, 8)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ