Уводны занятак па тэме «Персанальная бяспека»

27.01.2024 18:30 - 20:30 Хаб «Новая Зямля» (Wyszyńskiego 6A) Бясплатнае

Хаб «Новая Зямля» запрашае на першы ўводны занятак па тэме «Персанальная бяспека». 

Дата: 27 студзеня

Час: 18.00 (час мясцовы)

Месца: Хаб «Новая Зямля», Wyszyńskiego 6A, Беласток

Шалёны тэмп сучаснага жыцця ставіць перад намі вялікую колькасць выклікаў. Часам гэтыя выклікі могуць быць вельмі небяспечнымі для маральнага і фізічнага стану нас саміх і нашых блізкіх, а часам - нават і для жыцця. «Персанальная бяспека» — якраз пра тое, як максімальна зменшыць верагоднасць такіх небяспечных сітуацый. А калі яны ўсё ж адбываюцца — як мінімізаваць шкоду ад іх. І не, гэта не толькі пра самаабарону (хоць ёй і будзе прысвечаны далёка не адзін занятак). Тэма нашмат больш шырокая і цікавая. І, безумоўна, заўсёды актуальная. Для ўсіх.

Уваход вольны, данаты вітаюцца.

Вам можа быць цікава

Выстава «Гукі роднай зямлі: беларускія народныя інструменты» ў Віцебску

30.06.2026 15:00 - 10.08.2026 18:00 Віцебскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці (вул. Леніна, 35А)

Выстава Юліі Качур «Тое, што замкнёна ўнутры, цісне на рэбры цішыні» ў Мінску

08.07.2026 19:00 - 20.08.2026 20:00 галерэя «Арт Фабрыка» (вул. Свярдлова, 2)

Імпрэза «Колас і коласаўцы» ў Мінску

31.07.2026 (17:00 - 19:00) музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ