Валянцінкавыя Zui ў Беластоку

14.02.2025 19:00 - 20:30 Сядзіба Фонду Tutaka (ul. Ciołkowskiego, 24) 80 злотых

У суботу, 14 лютага, у Беластоку грае кватэрнік да Дня ўсіх закаханых дуэт "Zui".


Zui – гэта Алена Зуй-Вайцяхоўская і Міхась Зуй, чыя творчасць вылучаецца шчырасцю і вельмі асабістым падыходам.

На гэтым кватэрніку прагучаць песні з альбома "Арка", танцавальнага і змрочнага, у якім агрэсіўны біт спалучаецца з пяшчотай спеваў, а настальгічны сінцівэйв падкрэслівае іранічнасць тэкстаў.

Вы не толькі паслухаеце, але і пагутарыце з гуртам пра музыку, пра шлях да "Аркі" і пра новы альбом, над якім "Zui" цяпер працуюць.

Знаецеся на віне? – Прыносьце з сабой улюбёнае, а келіхі забяспечаць.

Квіткі коштам 80 злотых бярыце па спасылцы. Ёсць парныя квіткі і іншыя опцыі. На ўваходзе будзе 100 злотых.


Вам можа быць цікава

Выстава «Музей — гэта мы!» у Мінску

01.04.2026 17:00 - 15.07.2026 19:00 музей Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7а)

Выстава Уладзіміра Акулава «Позірк з паднябесся» ў Віцебску

10.04.2026 10:00 - 31.05.2026 17:00 мастацкі музей (вул. Леніна, 32)

Дзень палітвязняў у Беластоку

21.05.2026 (19:00 - 21:00) каля кансулята РБ (skwer Wolnej Białorusi, 1)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ