Вальжына Морт, Альгерд Бахарэвіч і Юля Цімафеева ў Віцебску

19.10.2017 19:00 - 19:00 Крама “Князь Вітаўт” (праспект Фрунзэ, 8) Уваход вольны

19 кастрычніка ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!” ў віцебскай краме “Князь Вітаўт” адбудзецца літаратурная імпрэза з удзелам гасцей з Менску і ЗША.

Беларуска-амерыканская паэтка Вальжына Морт прадставіць сваю кнігу “Эпідэмія ружаў”, якая выйшла сёлета ў выдавецтве “Логвінаў”.

Паэтка і перакладчыца, адна з рэдактарак інтэрнэт-часопіса “ПрайдзіСвет” Юля Цімафеева пазнаёміць з тым, што цікавага падрыхтаваў часопіс у 2017 годзе, а таксама раскажа пра свежы нумар, цалкам прысвечаны нарвежскай літаратуры.

Пісьменьнік Альгерд Бахарэвіч прэзэнтуе ў Віцебску рускі пераклад свайго нашумелага рамана “Белая муха, забойца мужчын”.

У праграме імпрэзы – дыскусія пра сучасную беларускую і замежную літаратуру.

Коратка пра гасцей.

Вальжына Морт – паэтка. Нарадзілася ў 1981 годзе ў Менску. У 2005 годзе выйшаў першы зборнік – “Я тоненькая, як твае вейкі”. У 2006 эмігравала ў ЗША. Выкладае паэзію ў Карнэльскім універсітэце. Аўтарка некалькіх кніг паэзіі, адзначаных міжнароднымі прэміямі. Піша па-беларуску і па-ангельску. Вершы перакладзеныя больш чым на дзесяць моваў. У 2017 на Радзіме выйшаў другі зборнік Вальжыны – “Эпідэмія ружаў”.

Юля Цімафеева – паэтка, перакладчыца, рэдактарка інтэрнэт-часопіса “ПрайдзіСвет”. Аўтарка паэтычных зборнікаў “Кніга памылак” і Цырк”. Удзельніца міжнародных паэтычных фестываляў, вершы перакладаліся на некалькі еўрапейскіх моваў. Перакладае з ангельскай і нямецкай моваў.  

Альгерд Бахарэвіч – пісьменьнік. Аўтар раманаў (“Сарока на шыбеніцы”, “Дзеці Аліндаркі”, “Белая муха, забойца мужчын” і інш.), а таксама зборнікаў эсэ, перакладзеных на розныя мовы. Лаўрэат некалькіх літаратурных прэмій, у тым ліку “Кніга году” і другой прэміі Ежы Гедройца. Удзельнік міжнародных літаратурных фестываляў. Паводле рамана “Шабаны. Гісторыя аднаго знікнення” у Нацыянальным тэатры Янкі Купалы пастаўлены спектакль. Рэдактар зборніка Вальжыны Морт “Эпідэмія ружаў”.     

Крама “Князь Вітаўт”, праспект Фрунзэ, 8. Пачатак – 19.00. Уваход вольны.

 


Вам можа быць цікава

Выстава «Віцебск у лініях Давіда Якерсона» ў Віцебску

17.03.2026 10:00 - 14.06.2026 17:00 Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча (вул. Марка Шагала, 5А)

Выстава «1.1.1» у Віцебску

28.04.2026 17:00 - 31.05.2026 18:00 арт-цэнтр Марка Шагала (вул. Савецкая, 25)

Выстава sierafimus «Liminal Escapes» у Кракаве

08.05.2026 20:30 - 27.05.2026 20:00 Прастора (ul. Mikołajska 4/6)

Аляксандр Баль у Вісбадэне

19.05.2026 (19:30 - 21:30) Kulturstätte Monta (Schulberg 7)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ