Дзень Волі ў Варшаве

28.03.2026 16:00 - 19:00 Plac Trzech Krzyży — Plac Zamkowy Бясплатнае
У суботу, 28 сакавіка, беларусы Варшавы святкуюць Дзень Волі.

Святкаванне пачнецца ў 16:00 на Plac Trzech Krzyży.

Адтуль стартуе марш да Замкавай плошчы пад вялізным бела-чырвона-белым сцягам.

Там выступяць Святлана Ціханоўская, Павел Латушка і іншыя лідары.

Таксама разгарнецца і культурная праграма, у якой удзельнічаюць:

  • Inviсtus 1863, рэканструктарскі клуб, які аднаўляе падзеі і атмасферу паўстання 1863 года;
  • Кацярына Ваданосава, спявачка, папулярызатарка беларускай традыцыі;
  • Вольны Хор, музычна-палітычны рух, што ўзнік падчас пратэстаў 2020 года ў Беларусі і стаў сімвалам Рэвалюцыі;
  • SHUMA, этна-электронік-гурт, стваральнік фестывалю Varuśniak.

Падчас святкавання будзе працаваць арт-кірмаш.


Вам можа быць цікава

Выстава «Два стагоддзі моды ў Мастацкім» у Мінску

07.03.2026 14:00 - 06.06.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. Леніна, 20)

Сустрэча «Параза і перамога БНР» у Варшаве

25.03.2026 (18:00 - 20:00) Музей Вольнай Беларусі (Foksal 11)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ