Вандроўка ў Полацк з гісторыкам і пісьменнікам Сяргеем Тарасавым

18.06.2022 07:30 - 22:30 ------------ 60 рублёў


18 чэрвеня Фонд Еўфрасінні Полацкай запрашае у вандроўку ў Полацк разам з археолагам, гісторыкам, пісьменнікам, выкладчыкам, даследчыкам Полацка Сяргеем Тарасавым.



Дата: 18 чэрвеня

Час: з 7.30 да 22.30

Месца: Мінск — Полацк

Гэтым разам вандроўка прысвечаная дню памяці апякункі Беларусі і нашага Фонда Прападобнай Афрасінні (Еўфрасінні) Полацкай, чый дзень памяці святкуецца напачатку чэрвеня.

Хто заснаваў Полацк? Кім былі першыя беларускія князі? Адкуль прыйшоў Рагвалод? Навошта Усяслаў Чарадзей нападаў на Ноўгарад? Хто перамог у бітве на Нямізе? Хто збудаваў Сафійскі сабор? Чаму Афрасіння (Еўфрасіння) пайшла ў манастыр? Дзе сёння Крыж Лазара Богшы 1161 г.? На гэтыя і іншыя пытанні адкажа падчас вандроўкі спадар Сяргей.

Вы наведаеце Спаса-Еўфрасіннеўскі манастыр са старадаўняй царквой, заснаванай Еўфрасінняй, Полацкую Сафію і музей кнігадрукавання, а таксама Полацкі універсітэт.

Унёскі на вандроўку з экскурсіяй і абедам у манастыры — 60 рублёў. Аплаціць можна загадзя ў Фонд ці наяўнымі ў аўтобусе.

Дадаткова аплочваюцца квіткі ў Сафійскі сабор, музей кнігадрукавання, бібліятэку Сімеона Полацкага і ў Полацкі ўніверсітэт на галаву Габрыэля Грубера на (агулам каля 20 рублёў). Трапеза ў Спаса-Еўфрасіннеўскім манастыры ўключаная ў агульную суму.


Запіс на вандроўку па спасылцы.

Даведкі ды пытаннечкі па нумарах 8-025-5458430 (viber), 8-044-5386283, а таксама праз е-mail: bielkultura@gmail.com.




Вам можа быць цікава

Выстава “Шчасцю – быць!” у Мінску

13.02.2026 16:30 - 20.04.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. Леніна, 20)

Выстава Валерыя Талкачова «Цёплае святло» ў Мінску

25.03.2026 18:00 - 03.05.2026 17:00 Арт-гасцёўня «Высокае месца» (вул. Герцэна, 2а)

Дзень Волі ў Сіэтле

29.03.2026 (12:00 - 15:00) Bellevue Library (1111 110th Ave NE)

Імпрэза «Вясна красна» ў Мінску (6+)

29.03.2026 (17:00 - 19:00) Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ