Вандроўка з нагоды юбілея Францішка Багушэвіча ў Вільні

22.03.2025 10:00 - 19:00 ------------ ад 30 еўра


У суботу, 22 сакавіка, усе ахвотныя ў Вільні могуць далучыцца да вандроўкі па Віленшчыне «Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб ня ўмёрлі!», прымеркаванай да 185-годдзя Францішка Багушэвіча.





Нарадзіўся Багушэвіч у былым фальварку Свіраны непадалёк ад Меднікаў, хрысцілі малого Францішка Бенедыкта ў касцёла у Рукойнях, а ў турыстычным цэнтры ў Савічунах вісіць памятная шыльда паэту.

Таксама ў планах наведаць музей Уладзіслава Сыракомлі, сярэднявечны замак у Медніках, ды іншыя навакольныя цікавосткі!


Маршрут вандроўкі:
Вільня — Немеж — Барэйкаўшчына — Рукойні — Савічуны — Свіраны — Меднікі — Вільня. Вандроўка плануецца на невялікім аўтобусе ў добрай кампаніі.


Унёскі на вандроўку
з уваходнымі квіткамі ў музей Сыракомлі ў Барэйкаўшчыне ды ў Медніцкі замак, з экскурсіямі там ды расповядамі па дарозе:
• 35 еўра для дарослых;
• 30 еўра для школьнікаў, студэнтаў і пенсіянераў (якія маюць адпаведныя пасведчанні)


Рэгіструйцеся па спасылцы.


Вам можа быць цікава

Прэзентацыя беларускіх фатографаў у Лодзі

27.06.2026 (12:30 - 14:30) Pałac Alfreda Biedermanna (Franciszkańska 1/5)

Творчая сустрэча з Колем Сулімай у Кракаве

27.06.2026 (18:00 - 20:00) GUTENBERG CLUB (Łobzowska 15-15 (4 паверх))

Канцэрт хору «Артос» у Вільні

28.06.2026 (18:00 - 20:00) Евангельска-Лютэранская царква (Vokiečių gatvė 20)

Фэст нямога кіно і сучаснай музыкі КІНЕМО ў Брэсце

07.08.2026 21:00 - 09.08.2026 23:00 дворык філармоніі (вул. Арджанікідзэ, 14)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ