Васільковы пленэр у музеі-дачы Васіля Быкава пад Мінскам

16.09.2023 - 17.09.2023 14:00 - 18:00 музей-дача Васіля Быкава (а/г Ждановічы, Мінскі раён) 20 рублёў
16 і 17 верасня ў музеі-дачы Васіля Быкава ў Ждановічах ладзяць заключны мастацкі васільковы пленэр! Тэматыка — адлюстраванне вобразаў Васіля Быкава праз наіўнае (інсітнае) мастацтва.



Дата: 16 і 17 верасня

Час: 14.00

Месца: музей-дача Васіля Быкава, а/г Ждановічы, вул. Дачная, 62, Мінскі раён


Час запісвацца, бо месцы імкліва разбіраюць!


Вас чакае:

экскурсія па музеі, цікавы лекторый пра пісьменніка,

майстар-клас роспісе сумак-шопераў у стылі беларускай маляванкі, які правядзе новая гаспадыня музея Ірына Князева.

Майстар-клас будзе ва ўтульнай мансардзе дачы.


Даехаць можна ад станцыі метро «Пушкінская» да прыпынку «Рэспубліканскі інтэрнат ветэранаў вайны і працы»:

аўтобус № 219

аўтобус № 419

маршрутка № 1419 


Кошт удзелу — 20 рублёў (шопер, фарбы і іншыя матэрыялы ўваходзяць у кошт).


Запісвайцеся па нумарах +375 29 811 21 85, +375 17 363 94 65, +375 17 395 44 47.





Вам можа быць цікава

Арганнае лета на Залатой Горцы ў Мінску

30.05.2026 20:00 - 12.09.2026 22:00 касцёл святога Роха (пр-т Незалежнасці, 44 А (за Палацам мастацтваў))

Купалле ў Жамыслаўлі

04.07.2026 (17:00 - 23:00) Сядзіба Умястоўскіх

Купалле пад Мінскам

05.07.2026 (18:00 - 22:00) загарадны клуб «Фестывальны» (Ракаўскі с/с)

Фэст нямога кіно і сучаснай музыкі КІНЕМО ў Брэсце

07.08.2026 21:00 - 09.08.2026 23:00 дворык філармоніі (вул. Арджанікідзэ, 14)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ