Вечар усіх, хто любіць і кахае, у Вільні

15.02.2026 17:00 - 19:00 Замак (Naujoji Riovoniu, 10) Бясплатна

У нядзелю, 15 лютага, у беларускім Замку ладзяць паэтычны вечар усіх, хто любіць і кахае.


Кожны ахвотны зможа падзяліцца сваім любімым вершам пра каханне і не толькі.

Калі хочаце выступіць - смела пішыце Святому Валянціну.

Таксама будзе святочны квіз, у якім вас чакаюць:

- рамантычныя пытанні

- культавыя гісторыі кахання

- вядомыя мелодыі

- і нават нечаканыя павароты лёсу

Збірайце каманду, апранайцеся ў чырвонае ці ружовае і прыходзьце праверыць, ці сапраўды ваша сэрца ведае ўсё пра каханне.

І, канешне, прыносьце з сабой пачастункі.

Будзе цёпла, эмацыйна, цікава.

Уваход вольны.


Вам можа быць цікава

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ