Вечарына беларускіх танцаў у Вільні

19.02.2022 16:45 - 19:00 Дом беларускай культуры і супольнасці (Vilniaus g., 20) Бясплатнае

19 лютага клуб традыцыйнага танца «Ойра» запрашае на танцавальную вечарыну ў Вільні.



Дата: 19 лютага

Час: 16.45 (час мясцовы)

Месца збору: Дом беларускай культуры і супольнасці, Vilniaus, 20, Вільня

Месца правядзення: Vilniaus, 16, Вільня

У праграме Полька-бабачка, Лявоніха, іншыя беларускія танцы i, канешне, запальная Ойра, а таксама жывая музыка і добры настрой.

Вы атрымаеце магчымасць пазнаёміцца з танцавальнай традыцыяй беларусаў. А калі не ўмееце танчыць — то добрая нагода навучыцца!

Рэгістрацыя па спасылцы

Дабрачынны збор на арэнду памяшкання: 3 еўра

Далучайцеся! І не забудзьцеся захапіць зменны камфортны абутак!


Вам можа быць цікава

Выстава «Прастора вечных сэнсаў» у Віцебску

15.07.2026 15:00 - 20.09.2026 18:00 мастацкі музей (вул. Леніна, 32)

Майстар-клас па стварэнні «відкоў» у Заслаўі

20.09.2026 (12:00 - 14:00) музей беларускай маляванкі (вул. Дачная, 13)

Спектакль «Радзіва Прудок» у Гданьску

29.09.2026 (19:00 - 20:40) Teatr Szekspirowski (Wojciecha Bogusławskiego 1)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ