Вечарына «Ходзіць хата, ходзіць печ» у Мінску

01.11.2024 19:00 - 22:00 музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13) 10 рублёў
 


У пятніцу, 1 лістапада, музей гісторыі беларускай літаратуры ладзіць традыцыйную танцавальную вечарыну «Ходзіць хата, ходзіць печ».





Дата: 1 лістапада

Час: з 19.00 да 22.00

Месца: музей гісторыі беларускай літаратуры, вул. Багдановіча, 13, Мінск 



«Гуляць» традыцыйныя танцы, як гэта рабілі пакаленні нашых продкаў, музей прапануе разам з сябрамі са Студэнцкага Этнаграфічнага Таварыства. 

Атмасферу сапраўднай беларускай вечарыны створаць музыкі-аматары. 

Яны зайграюць Лявоніху, Кракавяк, Грачанікі, Вераб’я, Каханачку ды многія іншыя танцы, пра якія і сёння з агеньчыкам у вачах распавядаюць вясковыя старажылы. Не абыдзецца без полек, абэркаў і вальсоў. 

Сярод традыцыйных музычных інструментаў — скрыпка, цымбалы, басэтля, дуда, гармонік, акардэон, бубен, барабан. 

То прыходзьце танчыць!



 Уваход — 10 рублёў.





Вам можа быць цікава

Дзень Волі ў Кёльне

28.03.2026 (11:30 - 16:00) Deutzer Werft

Канцэрт Алеся Лася і Алесі Сівохінай у Мінску

28.03.2026 (14:00 - 16:00) Музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Вясновы канцэрт ансамбля "Класік-Авангард" у Мінску

29.03.2026 (12:00 - 14:00) палац культуры ветэранаў (вул. Янкі Купалы, 21)

Паказ фільма «Куля для нязгодных» у Кракаве

29.03.2026 (19:00 - 21:00) Прастора (ul. Mikołajska 4/6)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ