Вечарына памяці паэта Алеся Наўроцкага ў Мінску

18.02.2022 18:00 - 19:30 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13) Бясплатнае

18 лютага музей гісторыі беларускай літаратуры ладзіць літаратурную вечарыну «Неба ўсміхаецца маланкаю» памяці паэта Алеся Наўроцкага.



Дата: 18 лютага

Час: 18.00

Месца: Музей гісторыі беларускай літаратуры, вул. Багдановіча, 13, Мінск

Удзельнікаў чакае лекцыя-размова з літаратуразнаўцам, даследчыкам, укладальнікам кнігі выбраных твораў Наўроцкага Віктарам Жыбулем. Таямніцы дзённікаў, гісторыі з жыцця, сакрэты вершаў — усё гэта ў расповядзе Віктара. А паэзія пераўтворыцца ў песню ў выкананні Міхала Бараноўскага.

Алесь Наўроцкі ўварваўся ў літаратуру 60-х гадоў з яркай паэзіяй. «Неба ўсміхаецца маланкаю» — яго першая кніга вершаў. Яна адразу стала рэзананснай для свайго часу літаратурнай з’явай. Незвычайны для беларускай літаратуры быў і сам аўтар: належачы да так званага «філалагічнага пакалення», быў па адукацыі медыкам. Гэта адлюстравалася і ў яго вершах, і ў прозе. Яго героі апранутыя ў медыцынскі халат і перажываюць тыя ж нягоды і радасці, што і ён сам, юнак-медык з Палесся.

Сёлета яму споўнілася б 85 гадоў. Завітвайце на вечарыну, каб адзначыць гэтую дату.


Вам можа быць цікава

Іван Кірчук у Мінску

06.12.2025 (19:00 - 20:30) Рэспубліканскі палац культуры ветэранаў (вул. Янкі Купалы, 21)

Майстар-клас па роспісе шопераў у Заслаўі

07.12.2025 (11:00 - 12:00) Музей беларускай маляванкі (вул. Дачная, 13)

„Чароўны млын“ у Мінску

11.12.2025 12:00 - 14.12.2025 19:00 (пр-т Пераможцаў, 14)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ