Віцебск. Маркет “Барадулінкі”

Арт-прастора (Талстога, 7) Бясплатнае

Летні маркет “Барадулінкі” запрашае на 27 чэрвеня ў арт-прастору Талстога, 7.

Летні маркет “Барадулінкі” – супольная ініцыятыва маладых віцебскіх арганізатараў і Віцебскага Цэнтра сучаснага мастацтва. Ва ўтульнай атмасферы дворыка арт-прасторы на Талстога,7 пройдзе безліч цікавых і яскравых падзей і ініцыятыў у рамках святкавання Дня горада.

Вы зможаце набыць падарункі сабе і блізкім падчас кірмашу , прычым, не толькі сувеніры хэнд-мэйд, але і кнігі беларускіх аўтараў і нават вышыванкі! Таксама запрашаем правесці гэты дзень і з карысцю – наведаць літаратурна-музычную імпрэзу з удзелам паэта Андрэя Хадановіча, а пасля патрапіць на паўнавартасны канцэрт аднаго з самых цікавых гуртоў беларускай сцэны – TonkiXod ! У рамках “Барадулінак” пройдзе вялікая гарадская фотасушка, дзе кожны зможа абмяняць свае фотаздымкі на тыя, што спадабаліся. А завершыцца свята крэатыву паказам лепшых беларускіх караткаметражак ад кінафестваля CINEMA PERPETUUM MOBILE .

Назва “Барадулінкі” – даніна павагі асобе і творчасні народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна. У часе маркета мы размесцім шмат цікавостак пра дзядзьку Рыгора, а таксама вы можаце атрымаць у нашых майстроў зніжку пры пакупцы, калі прачытаеце адзін з твораў Рыгора Барадуліна!

Падрабязны план імпрэз:
13:00 – 21:00  – кірмаш хэнд-мэйда і іншых цікавостак, free-market, bookcrossing (дворык на Талстога,7)
15:00 – 19:00 – гарадская фотасушка
16:30 – 17:30 – Андрэй Хадановіч і музыкі з праграмай “Poetry Center” (арт-прастора Талстога,7)
19:30 – 21:00 – канцэрт гурта TonkiXod (дворык на Талстога,7)

22:00  – 00:00 – кінапаказ ад CINEMA PERPETUUM MOBILE (дворык на Талстога,7)

Падзея праводзіцца пры падтрымцы Аддзела ідэалогіі, культуры і па справах моладзі Віцебскага гарвыканкама, грамадска-культурніцкай кампаніі “Будзьма Беларусамі”

Уваход на ўсе падзеі ВОЛЬНЫ!
інфармацыя: 029 8940517


Вам можа быць цікава

Выстава Юрыя Каралевіча “Метамарфозы” ў Мінску

31.10.2025 17:00 - 09.11.2025 19:00 Палац мастацтва (вул. Казлова, 3)

Выстава "Калейдаскоп Файбіш-Шрагі Царфіна" ў Мінску

31.10.2025 18:00 - 28.12.2025 19:00 Галерэя "Арт-Беларусь" (вул. Казлова, 3)

Лекцыя Змітра Юркевіча "Тэкля Урублеўская: дзісненская паэтка" ў Мінску

11.11.2025 (19:00 - 20:00) Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Калядныя спевы з Вольгай Барышнікавай у Беластоку

16.11.2025 15:00 - 22.11.2025 19:00 Сядзіба Фонду Tutaka (ul. Ciołkowskiego, 24)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ