Віцебск. Публічная лекцыя Ірыны Дубянецкай

12.04.2014 17:00 - 19:00 вялікая заля Музею «Віцебскі цэнтр сучаснага мастацтва» (вул. Белабародава, 5) Бясплатнае

Публічная лекцыя доктара тэалогіі і філасофіі Ірыны Дубянецкай «Беларуская Біблія. Нацыятворчы праект у постнацыянальным свеце» адбудзецца 12 красавіка. Уваход вольны!

Сённяшняя Еўропа паўстала з мінуўшчыны духоўна і гістарычна хрысціянскай. Пэўную колькасць стагоддзяў Біблія была своеасаблівым каталізатарам развіцця еўрапейскай культуры і самасвядомасці. Вядома, што беларускія землі не выключаны з гэтага працэсу: скарынаўскі пераклад Бібліі з’явіўся ў ліку першых, і наша культурная традыцыя падмацаваная агульнахрысціянскай.

Развіццё after-постмадэрнай рэчаіснасці здзяйсняе грунтоўнае пераасэнсаванне гісторыі, але не можа быць па-за яе ўплывам. Сучасны глабалізаваны свет усё часцей называюць постнацыянальным, аднак пытанне нацыянальнага самасцвярджэння застаецца актуальным. Асабліва выразна гэта характарызуе Беларусь. У такіх умовах кропкай грамадскай еднасці можа стаць культурны праект з абрысамі і сутнасцю нацыятворчага праекта, напрыклад, стварэнне беларускай Бібліі.

Даследчык біблійных тэкстаў, доктар тэалогіі і філасофіі Ірына Дубянецкая адстойвае права беларусаў мець сваю Біблію — перакладзеную на родную беларускую мову з арыгінальных яўрэйскай, арамейскай і грэцкай моў. Паслухаць яе аргументы і абмеркаваць рэальныя перспектывы такога праекта будзе магчыма падчас публічнай лекцыі, якая ладзіцца 12 красавіка ў Віцебску Лятучым ўніверсітэтам пры падтрымцы Міжнароднага кансорцыума «ЕўраБеларусь».

Запрашаем усіх зацікаўленых!


Вам можа быць цікава

Імпрэза «Intervju. Danijił Vaškievič» у Варшаве

25.08.2026 (19:00 - 21:00) Staromiejski Dom Kultury (Rynek Starego Miasta 2)

Музычны фестываль «Пойма» ў Віцебску

28.08.2026 12:00 - 29.08.2026 23:00 пляцоўка для пляжнага футбола (парк Віцьба)

Лекцыя пра заслаўскую калекцыю маляванак у Полацку

29.08.2026 (15:00 - 17:00) музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер’я (вул. Войкава, 1)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ