Віцебск. Жарт на 2 дзеі “Піліпка і ведзьма”

26.01.2014 11:00 - 14:00 Беларускі тэатр "Лялька" (Пушкіна, 2) Бясплатнае

Жарт на 2-е дзеі

Для дзяцей ад 5 год 

С. Кавалёў

Пачынаецца казка вельмі проста і традыцыйна для народнага твора. Жылі-былі дзед і баба і не было ў іх дзяцей. Даведзены да адчаю дзед выразае драўлянага «сынка» і — о дзіва! — той ажывае. Вось тут і з’яўляецца Ведзьма, якая хоча перашкодзіць агульнаму шчасцю.

На сцэне тэатра казка ператвараецца ў вясёлы жарт. Тут і Ведзьма зусім не страшная. Проста ёй хочацца такой здавацца. І Піліпку ніякая сур’ёзная небяспека не пагражае. Ды наогул, гэтае здарэнне не адбылося на самой справе. Яго разыгралі тата і мама для свайго маленькага сынка, каб навучыць яго не баяцца цяжкасцей і жахаў. А хто выйшаў пераможцам з гэтай незвычайнай і напружанай гісторыі? Канечне, Піліпка. Хіба ж бывае іначай у добрых дзіцячых фантазіях, у вясёлых гульнях і ў найлепшых казках.


Вам можа быць цікава

Выстава «Прастора вечных сэнсаў» у Віцебску

15.07.2026 15:00 - 20.09.2026 18:00 мастацкі музей (вул. Леніна, 32)

J:Mors у Сопаце

16.08.2026 (19:00 - 21:00) BOTO (ul. Bohaterów Monte Cassino 54B)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ