Віктар Марціновіч і “Возера Радасці” ў Брэсце!

17.11.2016 19:00 - 19:00 Тайм-клуб HIGH VOLTAGE (вул. Дзяржынаскага,50) Бясплатнае

17 лістапада ў Брэст завітае Віктар Марціновіч з прэзентацыяй свайго рамана “Возера Радасці”.

Віктар Марціновіч — адзін з самых прадуктыўных і запатрабаваных на сёння празаікаў Беларусі, а таму — аб’ект як шчырага чытацкага захаплення так і зацятай крытыкі. Фігура сучаснай літаратуры, якая адначасова выклікае і зацікаўленасць з боку шырокага кола людзей, і кпіны калег па цэху.

“Возера Радасці” – пятая кніга Марціновіча і, паводле прызнання аўтара, “самы шчыры і самы дарослы раман з напісаных дагэтуль”, а таксама “спроба прыбраць фільтры, якія існуюць паміж сэрцам і мастацкім тэкстам“. Пераклад на беларускую мову здзейсніў літаратар Віталь Рыжкоў.

Гэта будзе трэцяе мерапрыемства ў рэгіёнах, на якім аўтар прэзентуе свой надзвычай папулярны раман. Да гэтага Віктар Марціновіч наведаў Віцебск і Магілёў.

Чакаем вас 17 лістапада ў Тайм-клубе HIGH VOLTAGE (г. Брэст, вул. Дзяржынаскага,50). Пачатак а 19-й.

Прэзентацыя будзе адбывацца ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”.

Раман “Возера Радасці” можна будзе набыць на прэзентацыі, або ў краме Іскра (вул. Пушкінская, 4). Таксама яго можна замовіць ужо зараз у інтэрнэт-крамах knihi.by, imbryk.by, symbal.by.

Даведкі: +375 29 727 30 97

“Возера радасці” Віктара Марціновіча 20 лістапада ў Гродна


Вам можа быць цікава

Выстава інсітнага мастацтва ў Полацку

16.05.2026 10:00 - 31.08.2026 18:00 музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер'я (вул. Войкава, 1)

Выстава Юры Шуста «Жывіца* Сонечнае спляценне» ў Варшаве

16.07.2026 19:00 - 27.09.2026 19:00 Zachęta Narodowa Galeria Sztuki (Plac Małachowskiego 3)

Diafilm live ў Сопаце (10+)

15.08.2026 (19:00 - 20:30) Teatr BOTO (Bohaterów Monte Cassino 54B)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ