Вілейка. Сярэднявечная вечарына

05.12.2015 16:00 - 19:00 Вілейскі палац культуры (вул. Вадап'янава, 21) Бясплатнае

Мерапрыемства, якое адбудзецца ў Вілейскім палацы культуры, арганізуе вілейскі клуб гістарычнай рэканструкцыі “Паходня” ў гонар свайго 10-годдзя. У праграме – дыскатэка ў сярэднявечным стылі, майстар-класы, выстава даспехаў і забавы.

Як распавёў Край.бай кіраўнік клуба «Паходня» Андрэй Арлоўскі, вечарына пройдзе ў стылі сярэднявечча. Да пачатку паказальных выступленняў віляйчанам прадэманструюць даспехі воінаў і сярэднявечную зброю.

Таксама ўсе жадаючыя змогуць паўдзельнічаць у майстар-класах па сярэднявечных рамёствах, азнаёміцца ​​і нават выпрабаваць на сабе прыстасаванні для катаванняў, якія выкарыстоўваліся ў XIV-XV стагоддзях. Гледачы ўбачаць рыцарскія баі і танцы, а таксама забавы той эпохі, паўдзельнічаюць у розных конкурсах.

Завершыцца вечарына дыскатэкай ў стылі сярэднявечча. Па словах Андрэя Арлоўскага, праграма разлічана прыкладна на тры гадзіны. Вечар, адзначыў ён, будзе насычаным і цікавым.

Пачатак – у 16.00.

 

kraj.by


Вам можа быць цікава

Выстава «Кучараўкі, розы, гайстры — цацкі» ў Заслаўі

27.06.2026 16:00 - 02.08.2026 17:00 Музейна-выставачны комплекс (вул. Рынкавая, д. 4)

Выстава «Паэзія звычайнага. Прыгажосць простых рэчаў» у Магілёве

02.07.2026 10:00 - 13.09.2026 17:00 Музей В. К. Бялыніцкага-Бірулі (вул. Ленінская, 37)

Выстава «Віцебск Генадзя Лебедзева. Графіка ня/зніклага горада» ў Заслаўі

23.07.2026 10:00 - 13.09.2026 18:00 Музейна-выставачны комплекс (вул. Рынкавая, д. 4)

Гранд кірмаш у Нясвіжы

01.08.2026 10:00 - 02.08.2026 20:00 палац Радзівілаў

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ