Вішнёвы фэст у Глыбокім

22.07.2022 - 23.07.2022 14:00 - 18:00 цэнтральная плошча (Віцебская вобл.) Бясплатнае

22 і 23 ліпеня ў Глыбокім ідзе Вішнёвы фэст, свята збору вішні.



Дата: 22 і 23 ліпеня

Час: з 14.00 22 ліпеня і з 10.00 23 ліпеня

Месца: цэнтральная плошча ды іншыя лакацыі, Глыбокае, Віцебская вобл.


Першы дзень, 22 ліпеня, завецца «#Вішня10».

У рэзідэнцыі Вішнёвай каралевы пройдзе сустрэча «У гасцях у Вішнёвай каралевы».

На дзіцячай пляцоўцы другі раз будзе арганізаваны адкрыты конкурс паветраных змеяў «Вішнёвы палёт».

У цэнтры традыцыйнай культуры і народнай творчасці адкрыецца выставы кітайскага мастака.

На цэнтральнай плошчы адбудуцца этна-вечарына «У вішнёвым садзе», творчая сустрэча з рамеснікамі, інтэлектуальна-прыгодніцкі гарадскі квэст «PRO-вішню», цырымонія ўрачыстага адкрыцця свята «#Вішня10» і шмат іншага.


23 ліпеня, у дзень з назвай «Вішнёвая жамчужына», пройдуць традыцыйныя мерапрыемствы:

урачыстае шэсце «У гасцях у Вішні»,

святочная праграма «Вішнёвая сталіца, сустракае гасцей!»,

выстава-прэзентацыя падворкаў,

конкурс-дэгустацыя «Варым разам вішнёвае варэнне»,

выстаўка «Вішнёвая мазаіка»,

пленэр і майстар-клас «Натхненне ў акварэлі»,

урачыстая рэгістрацыя шлюбу «Вішнёвае вяселле»,

конкурс гарманістаў, баяністаў ды акардэаністаў «Вішнёвыя найгрышы»

і канцэрт «Вішнёвая кветка сяброўства».


Уваход вольны. Завітвайце ў Глыбокае па вішню!







Вам можа быць цікава

Выстава «Формы і цені: Жаночае» ў Мінску (12+)

17.04.2026 17:00 - 21.06.2026 18:00 НЦСМ (вул. Някрасава, 3)

Выстава Валерыя Шчаснага «Вымярэнне» ў Віцебску

13.05.2026 10:00 - 28.06.2026 18:00 мастацкі музей (вул. Леніна, 32)

Квіз «Шуфлядка» ў Варшаве

18.05.2026 (19:00 - 21:00) Beer Station Praga (Ząbkowska 5)

Спектакль «Хам» у Мінску (16+)

15.06.2026 (19:00 - 21:15) Цэнтральны дом афіцэраў (вул. Чырвонаармейская, 3)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ