Традыцыйныя беларускія спевы з Вольгай Барышнікавай у Гданьску

28.02.2026 17:00 - 18:30 pracownia "Dzivne" (Lankova 16 (domofon 2)) 50 злотых

У суботу, 28 лютага, у прасторы "Dzivne" ладзяць адкрытую спеўную сустрэчу, прысвечаную беларускім традыцыйным песням.


Будуць два асобныя заняткі - для паненак і для паноў, з жаночымі і мужчынскімі спевамі адпаведна:

17:00 - жаночая група 18:30 - мужчынская група

У праграме - абрадавыя і пазаабрадавыя спевы, перапынак на гарбату і прагляд фрагментаў этнаграфічнага фільма з абмеркаваннем.

Месца знойдзецца для кожнай і кожнага, нават калі вы ніколі ў жыцці раней не спявалі.

Вядоўца - Вольга Барышнікава, спявачка, этнамузыкалагіня.

Удзел - 50 злотых. Па запіс звяртайцеся да спадарыні Вольгі ў дырэкт.


Вам можа быць цікава

Фэст мастацтваў «Арт-Мінск» у Мінску

30.04.2026 19:00 - 07.06.2026 17:00 палац мастацтваў (вул. Казлова, 3)

Выстава Анатоля Кухарчука «Гульні святла і розуму» ў Гомелі

15.05.2026 16:00 - 12.06.2026 18:00 Музей гісторыі друку і фатаграфіі Гомельшчыны (вул. Камунараў, 7)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ