Вольныя падарожжы па Азіі з Аляксандрам Гойшыкам

09.04.2019 19:00 - 19:00 Кафэ «Грай» (вул. Інтэрнацыянальная, 33) Уваход вольны
9 красавіка ў прасторы “Грай” (вул. Інтэрнацыянальная, 33) пройдзе адкрытая сустрэча з журналістам і вольным падарожнікам з Салігорска Аляксандрам Гойшыкам.
Аляксандр выступіць з прэзентацыяй вялікай паўгадавой вандроўкі па Азіі: Каўказ, Іран, Індыя, Непал, Тайланд.
Цікава, што за 13 гадоў Аляксандр праехаў больш за 50 краін свету аўтаспынам і плануе кругасветнае падарожжа.
Азіяцкія прыгоды падарожніка доўжыліся 191 дзень. За гэты час Аляксандр даехаў аўтаспынам да Тайланда. Па дарозе беларус наведаў 13 краін, праехаўшы больш, чым 13 тысяч кіламетраў.
Аляксандр Гойшык распавядае неверагоднае. Абавязкова прыходзьце, каб паслухаць атмасферныя гісторыі, прывезеныя з азіяцкіх краін.
Уваход вольны, але неабходная рэгістрацыя.

Вам можа быць цікава

Выстава «Маляваная душа» ў Мінску

11.06.2026 16:00 - 31.08.2026 18:00 галерэя «Лабірынт», Нацыянальная бібліятэка (пр-т Незалежнасці, 116)

Выстава Веранікі Віткоўскай і Рыгора Віткоўскага «Падарожжа ў лета» ў Мінску

11.06.2026 18:00 - 09.08.2026 18:00 галерэя Шчамялёва (вул. Рэвалюцыйная, 10)

Выстава «Прастора вечных сэнсаў» у Віцебску

15.07.2026 15:00 - 20.09.2026 18:00 мастацкі музей (вул. Леніна, 32)

Фэст славянскай міфалогіі «Шлях Цмока» ў Бярэзінскім запаведніку

15.07.2026 15:00 - 20.09.2026 18:00 Цэнтральная сядзіба Бярэзінскага запаведніка (вул. Цэнтральная, 3)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ