Воркшоп маладога мастака Sakuma Shigeru «Суб`ектыўнае падарожжа па усходняй культуры»

30.03.2013 17:00 - 19:00 Музей сучаснага выяўленчага мастацтва (пр. Незалежнасці, 47) Бясплатнае

Воркшоп маладога мастака Sakuma Shigeru «Суб`ектыўнае падарожжа па усходняй культуры»

30 сакавіка 2013 года а 17 гадзіне ў Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва (пр. Незалежнасці, 47) адбудзецца воркшоп маладога мастака Sakuma Shigeru  «СУБ`ЕКТЫЎНАЕ ПАДАРОЖЖА ПА УСХОДНЯЙ КУЛЬТУРЫ» да выстаўкі ілюстрацый часопіса беларускай прозы «МАКУЛАТУРА».

На сустрэчы Sakuma Shigeru будзе распавядаць пра стварэнне сваіх малюнкаў да часопіса «МАКУЛАТУРА». Таксама можна будзе даведацца, чаму Усход так моцна вабіць мастака. Пазнаёмімся з культурай Японіі праз працы японскага ілюстратара Сасакі Макі і вокладкі першых кніжак Муракамі з паказам асноўных прац. Музыкант і філолаг Шыоры Кіёсава будзе граць на флейце і чытаць свае вершы. Даведаемся болей пра сувязь паміж беларускім і японскім календарамі. Танака Хітошы распавядзе нам пра бейсбол у Японіі і растлумачыць, якім чынам японцы з’яўляюцца на Беларусі. Таксама пагаворым пра карэйскую песню «Арыран» і пра тое, якое яна мае значэнне ў культуры Карэі.

А таксама наведвальнікаў чакае сюрпрыз — гарбата ў лепшых традыцыях Японіі ад Sakuma Shigeru.

Сардэчна запрашаем!!!

Кіраўнік праекта часопіса “Макулатура”: Сяргей Календа

Галоўны мастак і дызайнер часопіса: Васіліса Паляніна-Календа

Куратар выстаўкі: Каміла Янушкевіч, навуковы супрацоўнік навукова-экспазіцыйнага аддзела.

Кошт квіткоў – 12 000 рублёў.
Увага! Колькасць квіткоў абмежавана. Па пытаннях набыцця звяртацца ў касу Музея.

Выстаўка будзе працаваць па 6 красавіка 2013 года.

www.modernartmuseum.by


Вам можа быць цікава

Выстава «Музей — гэта мы!» у Мінску

01.04.2026 17:00 - 15.07.2026 19:00 музей Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7а)

Беларускі стэнд на Варшаўскім кніжным кірмашы

28.05.2026 12:00 - 31.05.2026 18:00 стадыён PGE Narodowy (al. Księcia Józefa Poniatowskiego 1)

Арганнае лета на Залатой Горцы ў Мінску

30.05.2026 20:00 - 12.09.2026 22:00 касцёл святога Роха (пр-т Незалежнасці, 44 А (за Палацам мастацтваў))

Рыцарскі фэст у Крэўскім замку

13.06.2026 (16:00 - 20:00) Крэўскі замак

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ