Ворша. Турнір па настольнай гульні 1514

06.09.2015 15:00 - 17:00 Ворша, вуліца Чырвонаармейская д.13 Бясплатнае

Настольная гульня была распрацавана і вырабленая ў мінулым годзе да 500-гадовага юбілею Бітвы пад Воршай.

Грамадская арганізацыя „Звяз” у межах кампаніі „Мы аршанцы, мы беларусы” правядзе першы турнір па 1514.

Паўдзельнічаць можа любы ахвотны. Для гэтага трэба сабраць каманду ў складзе трох чалавек, альбо з’явіцца на турнір у надзеі далучыцца да іншай каманды, у якой, магчыма, не хопіць удзельніка. Правілы гульні таксама загадзя можна не ведаць – яны будуць патлумачаныя перад пачаткам турніру.

Турнір пачнецца а 15-00 у нядзелю 6 верасня па адрасе: Ворша, вуліца Чырвонаармейская д.13.

Загадзя заявіць каманду можна даслаўшы спіс удзельнікаў на кантактны адрас сайту orsha.eu з пазнакай тэмы „1514”.

 


Вам можа быць цікава

Выстава Ганны Мусялавай «Жыццё на скрынях» ў Варшаве

25.08.2026 18:00 - 11.09.2026 20:00 Музей Вольнай Беларусі (Вялікая заля) (Foksal, 11/1)

ALEXI KUTUZOV aka I.F.U. і KORNEJ у Гданьску

28.08.2026 (18:00 - 21:00) Expressja (al. Generała Józefa Hallera 267)

Vulitsa Ezha ў Мінску

29.08.2026 12:00 - 30.08.2026 22:00 батанічны сад (вул. Сурганава, 2В)

Слава Камісаранка ў Варшаве (18+)

17.09.2026 (20:00 - 22:00) беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ