Восеньскі фэст «Багач» у Вязынцы

22.09.2024 12:00 - 17:00 Вязынка (Маладзечанскі раён) ад 2 рублёў

У нядзелю, 22 верасня, у Вязынцы святкуюць Багач са Студэнцкім этнаграфічным таварыствам!



Дата: 22 верасня

Час: з 12.00 да 17.00

Месца: Вязынка, Маладзечанскі раён


У праграме:

 урачысты абрад ссыпання зерня і запальвання вагню,

дажынкавыя і восеньскія спевы з розных рэгіёнаў Беларусі,

святочныя пачастункі — хатні хлеб і мёд, хатні сыр,

майстар-класы па рамёствах,

кухня і кірмаш,

а пад вечар — традыцыйныя танцы!


У народным календары Багач завяршаў збор ўраджая («к гэтаму часу ў кожнага ўсяго багата»), і ўпершыню пасля лета запальваўся хатні агмень — яго цяпер сімвалізуе васковая свечка ў лубцы з жытам, якую ставяць на покуць і захоўваюць там на працягу ўсяго года, каб было гаспадарам багацце і шчасце. Зерне ў лубку ссыпалі, па жменьцы, усёй вёскай пад час урачыстага абыходу.

Сам Багач аддавалі на захаванне маладой пары, што пабралася сёлета шлюбам, альбо самай удалай сям’і ў вёсцы. З гэтага зерня пачыналі засяваць на новае лета і верылі, што ўраджай будзе выдатны.


Асноўнай дзеяй свята з’будзе ссыпанне агульнага Багача, таму захапіце з сабой жменьку зерня!


Уваход — па квітку ў музей Янкі Купалы: дарослым — 4 рублі, студэнтам — 3 рублі, дзецям — 2 рублі.





Вам можа быць цікава

Фотавыстава «Новае ў археалогіі Гомельшчыны. Гомель юны» ў Гомелі

18.04.2025 15:00 - 18.05.2025 18:00 палац Румянцавых і Паскевічаў (пл. Леніна, 4)

Выстава «Натхненне маляваных дываноў» у Заслаўі

02.05.2025 11:00 - 01.06.2025 18:00 музей беларускай маляванкі (вул. Дачная, 13)

Майстар-клас па юраўскіх спевах у Вільні

10.05.2025 (14:00 - 16:00) «Кропка» (Savičiaus g. 6)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ